Снарад

From Wikipedia, the free encyclopedia

Снарад
Remove ads

Снарад — сродак паражэння жывой сілы, матэрыяльнай часткі, цяжкай тэхнікі ці ўмацаванняў саперніка, які выстрэльваецца з артылерыйскай гарматы (ці падобнай па дзеянню зброі).

Thumb
76-мм снарады да гарматы ЗІС-3 узору 1942 года

Большасць тыпаў сучасных артылерыйскіх снарадаў уяўляюць сабой сіметрычнае металічнае цела з плоскім дном, на якое ціснуць парахавыя газы, якія ўтвараюцца пры згаранні кідальнага зарада. Гэта цела можа быць суцэльным ці пустацелым, абцякальнай ці стрэлападобнай формы, несці карысную нагрузку ці не — усе гэтыя фактары (разам з унутранай будовай) вызначаюцца прызначэннем снарада. Гарматныя снарады канічнай формы былі ўпершыню ўжыты італьянскім артылерыстам Кавалі для вынайдзенай ім наразной гарматы (1845) і з распаўсюдам наразных гармат каля 1860 года цалкам выцеснілі ранейшыя гарматныя ядры. Пасля гэтага, снарады некалькі дзесяцігоддзяў яшчэ падпадзяляліся па інерцыі на «бомбы» і «гранаты», аднак ужо з часоў Першай сусветнай вайны тэрмін «граната» замацаваўся за ручнымі гранатамі і «снарадамі» для гранатамёта, «бомба» — за авіяцыйнымі бомбамі, а артылерыйскія снарады сталі зваць проста «снарадамі».

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads