Сноўка (прыток Ушы)
рака ў Беларусі, прыток Ушы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сно́ўка[2] — рака ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Уша (басейн ракі Нёман).
Даўжыня Сноўкі 20 кіламетраў. Пачынаецца каля вёскі Малаеды, упадае ва Ушу за 900 метраў на ўсход ад вёскі Еськавічы. Рэчышча каналізаванае. Каля вёсак Каменка, Высокая Ліпа і Тарэйкі створаны сажалкі.
Remove ads
Назва
На думку К. Бугі, назву гэтай ракі (Сноў) славяне прынеслі з сабою са славянскай прарадзімы і яна суадносіцца з назвамі рэк Сноў (прыток Дзясны) і Снова (прыток Тускара)[3].
Назва ракі Сноўка тлумачыцца ад і.-е. *(s)nāu- // nāu- «плысці, цячы»: *snū > sny > Snъve, Snъvь; сюды ж ст.-інд. snāuti «цячы, сачыцца, абмывацца»; гр. νεω (з *snevō) «плыву»; параўн. яшчэ snāpáyati «крапаць, плаваць», авест. snaδa- «ліць»[4].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads