Уша (прыток Нёмана)

рака ў Беларусі, левы прыток Нёмана From Wikipedia, the free encyclopedia

Уша (прыток Нёмана)
Remove ads

Уша́ — рака ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці і Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, левы прыток Нёмана.

Хуткія факты Уша, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 105 км. Плошча вадазбору 1220 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 .

Remove ads

Назва

Назва Уша балцкага паходжання.

Корань Uš- таксама ў іншых (двух) гідронімах Уша (прыток Віліі і прыток Бярэзіны), у назве ракі Ушача.

Корань Uš- з’яўляецца варыянтам кораня Us-. Абодва аднолькава ад індаеўрапейскага *aus- / *us- «блішчэць, ззяць», ад якога літоўскае aušra «зара», apy-ūšris «час перад світанкам», латышскае *Ūss (балцкае боства зары)[1][2].

Назвы Уша і Уса канцэнтруюцца ў адным рэгіёне, паабапал лініі нёманска-дняпроўскага водападзелу. На ўсходзе — Уса і Уша выцякаюць і працякаюць адна побач з адной паміж Мінскам і Беразіном. На захадзе — дзве Усы і дзве Ушы сканцэнтраваныя паміж Маладзечнам і Нясвіжам.

Корань Us- у водных назвах Уса (два прытокі Нёмана, прыток Бярэзіны), Усія (прыток Угры), Усая, Усвятка (рака ў верхнім цячэнні Дняпра), Усвяж (прыток бярэзінскай Гайны), Усвят (возера на Задзвінні).

Водныя назвы з коранем Us- / Uš- матываваныя блішчастасцю воднай паверхні.

Назва Уша значыць «Блішчастая (рака)».

Remove ads

Асноўныя прытокі

Справа: Пясочная, Міранка.

Злева: Гарадніца, Сноўка, Змейка, Цятранка.

Агульнае

Пачынаецца каля заходняй ускраіны вёскі Качановічы Нясвіжскага раёна, упадае ў Нёман на ўсход ад вёскі Ярэмічы Карэліцкага раёна. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Каля Нясвіжа і вёскі Качановічы цячэ праз сажалкі. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.

Даліна не выражана, схілы забалочаныя. Пойма двухбаковая, забалочаная, шырыня разліву ў ніжнім цячэнні да 2,5 км, у верхнім і сярэднім — ад 100 м да 1 км. Рэчышча на працягу 10,1 км каналізаванае: ад вытоку да сажалкі Дзікая (7,3 км) і за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Еськавічы да вёскі Круты Бераг (2,8 км).

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads