Снядзін
вёска ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сня́дзін[1] (трансліт.: Sniadzin, руск.: Снядин) — вёска ў Беларусі, у Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Галубіцкага сельсавета.
Да 26 верасня 2006 года вёска з’яўлялася цэнтрам Снядзінскага сельсавета[2].
Remove ads
Геаграфія
Вёска знаходзіцца за 15 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Петрыкаў, за 205 км ад Гомеля, за 28 км ад чыгуначнай станцыі Муляраўка[3]. На поўдні і захадзе мяжуе з нацыянальным паркам «Прыпяцкі». За 3 км у напрамку на паўночны захад ад вёскі знаходзіцца возера Бародскае.
Гісторыя

У XVIII ст. вёска належала князям Радзівілам. У 1807 г. у князя Радзівіла маёнтак Снядзін набылі Антон Нестар Кеневіч і Казімір Рудзяеўскі. Пазней вёска перайшла па спадчыне да сына Антона Нестара Кеневіча — Іпаліта Антонавіча Кеневіча.
У 1879 г. Зыгмунт Іпалітавіч Кеневіч прадаў маёнтак Снядзін графу Юзафу Юзафавічу Тышкевічу (1835—1891).

Remove ads
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 118 гаспадарак, 218 жыхароў.
Дынаміка
- 1795 год — 54 двары.
- 1816 год — 63 двары, 353 жыхара.
- 1834 год — 71 двор, 370 жыхароў.
- 1897 год — 79 двароў, 589 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 126 двароў, 785 жыхароў.
- 1917 год — 870 жыхароў.
- 1940 год — 140 двароў.
- 1959 год — 777 жыхароў (паводле перапісу).
- 2001 год — 141 двор, 294 жыхары[3].
- 2004 год — 118 гаспадарак, 218 жыхароў.
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Сне́дзін
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads