Собаль

From Wikipedia, the free encyclopedia

Собаль
Remove ads

Со́баль[1] (Martes zibellina) — млекакормячае роду Куніцы (Martes) сямейства Куніцавыя (Mustelidae).

Thumb
Манета Банка Расіі
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...

Даўжыня цела да 58 см, хваста да 19 см, маса да 1,9 кг. Самцы буйнейшыя за самак. Лапы кароткія, шырокія, падэшвы ўкрыты поўсцю. Футра густое, пушыстае, шаўкавістае. Афарбоўка ад жоўта-бурай да чорна-бурай. На горле і грудзях жоўтая пляма.

Пашыраны ў Еўразіі. Утварае некалькі геаграфічных форм (далёкаўсходні, забайкальскі, камчацкі і інш.). Жыве ў тайзе. На тэрыторыі Беларусі трапляўся да XVI стагоддзя, вынішчаны.

Усёедны. Нараджае да 7 дзіцянят. Пры скрыжаванні з куніцай утварае гібрыды — кідасы (кідусы).

Аб’ект промыслу і зверагадоўлі.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads