Сойм Вялікага Княства Літоўскага
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вальны сойм — саслоўна-прадстаўнічы орган Вялікага Княства Літоўскага ў XV — 1-й палове XVI ст. Меў арыстакратычны характар, дамінавалі ў ім вялікія землеўладальнікі. Пасля заключэння ў 1569 годзе Люблінскай уніі большасць з тых, хто меў права прымаць удзел сойме Вялікага Княства Літоўскага, атрымалі правы і на ўдзел у аб’яднаным сойме Рэчы Паспалітай.
Узнікненне
Складванне сойма як саслоўна-прадстаўнічага органа мае карані ў вечавых традыцыях і звязана з развіццём саслоўнай сістэмы Вялікага Княства Літоўскага ў XIV—XVI стагоддзях. Традыцыя склікання сходаў і з’ездаў прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў паўстала на месцы агульназемскіх сходаў. У аснове з’ездаў было ўяўленне пра роўнасць усіх прадстаўнікоў вышэйшага саслоўя (князёў, паноў і баяр-шляхты), якое грунтавалася на ўладанні ўсімі ім зямлёй на адным для ўсіх рыцарскім праве, то-бок за абавязак ваеннай службы. Ператварэнне з’ездаў ваеннаслужылых асоб у прадстаўнічы орган баярска-шляхецкага саслоўя адбылося на фоне афармлення правоў ім прывілеяў на ўзор польскай шляхты, у тым самым часам рашэнні сойма абмяжоўвалі ўладу вялікага князя[1].
Remove ads
Гл. таксама
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads