Спіс соймаў Вялікага Княства Літоўскага

старонка-спіс у праекце Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Спіс вядомых вальных соймаў Вялікага Княства Літоўскага. Адзінай думкі пра час ператварэння рады вялікага князя з яго прыбліжанымі баярамі ў пасяджэнні агульнадзяржаўнага прадстаўнічага органа няма. Як першы вальны сойм расійскі гісторык Мацвей Любаўскі вылучаў віленскі сойм 1401 года, на якім вырашалі пытанне ўніі з Польшчай. Сучасная польская даследчыца Лідзія Корчак лічыць такім віцебскі з’езд 1433 года, на якім князі, паны, баяры і мяшчане склалі скаргу Папе Рымскаму на вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча. Оскар Галецкі называў першымі вальнымі соймамі віленскі з’езд студзеня 1446 года, які абмяркоўваў пытанне магчымага абрання вялікага князя Казіміра Ягайлавіча і каралём польскім, і з’езд 1452 года, дзе абмяркоўвалі праблему захавання Валыні ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Мікалай Максімейка лічыў першым сойм 1492 года, скліканы для абрання вялікага князя па смерці Казіміра Ягайлавіча[1]. З утварэннем Рэчы Паспалітай у 1569 годзе пачалі склікаць агульны сойм Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. Аднак, асобныя соймы Вялікага Княства Літоўскага ўсё адно збіралі, у польскай традыцыі іх называлі генеральнымі соймікамі, а ў Вялікім Княстве Літоўскім працягвалі называць вальнымі соймамі.

Ніжэй пытальнік значыць, што пэўнасць правядзення сойма сумнеўная.

Remove ads

XV стагоддзе

  • 1440, чэрвень. Вільня. — вялікім князем літоўскім абраны Казімір Ягайлавіч.
  • 1446, студзень. Вільня. — абмяркоўвалі магчымае абранне вялікага князя літоўскага Казіміра Ягайлавіча і каралём польскім.
  • 1446, верасень. Бярэсце.
  • 1448, жнівень. Наваградак.
  • 1451, пачатак года. Вільня.
  • 1451, канец года. Вільня.
  • 1452. Вільня (?). — абмяркоўвалі праблему захавання Валыні ў складзе Вялікага Княства Літоўскага.
  • 1453, май. Вільня.
  • 1454, красавік. Берасце.
  • 1456, снежань. Вільня.
  • 1460, красавік. Бярэсце.
  • 1461, красавік. Вільня (?).
  • 1463. Вільня (?).
  • 1466, пачатак года. Вільня.
  • 1468, люты. Вільня. — зацверджаны Судзебнік Казіміра.
  • 1469, верасень. Гародня.
  • 1473, май. Вільня.
  • 1475. Вільня.
  • 1478, сакавік. Бярэсце.
  • 1492, ліпень. Вільня. — вялікім князем літоўскім абраны Аляксандр Ягелончык.
  • 1493, лістапад. Вільня.
  • 1499, ліпень. Вільня.
Remove ads

XVI стагоддзе

  • 1501, жнівень. Гародня.
  • 1505, люты — красавік. Берасце.
  • 1506, кастрычнік. Вільня. — вялікім князем літоўскім абраны Жыгімонт Стары.
  • 1506—1507, снежань — студзень. Мельнік.
  • 1507, люты. Вільня.
  • 1511, май — жнівень. Берасце.
  • 1512, студзень. Вільня.
  • 1514, люты — сакавік. Вільня.
  • 1518—1519, 11 лістапада — 3 студзеня. Берасце.
  • 1522, люты — сакавік. Гародня.
  • 1522, чэрвень — снежань. Вільня.
  • 1524, пачатак года. Вільня.
  • 1524, канец года. Вільня.
  • 1528—1529, красавік — люты. Вільня.
  • 1529, кастрычнік. Вільня. — наступным вялікім князем літоўскім пры жыцці бацькі, Жыгімонта Старога, абраны Жыгімонт Аўгуст.
  • 1534, 15 лютага — сакавік. Вільня.
  • 1536, красавік. Вільня.
  • 1538, сакавік. Вільня.
  • 1540, чэрвень — ліпень. Вільня.
  • 1542, верасень. Берасце.
  • 1544, чэрвень — кастрычнік. Берасце. — Жыгімонт Стары перадаў уладу ў Вялікім Княстве Літоўскім свайму сыну, Жыгімонту Аўгусту.
  • 1547, студзень — сакавік. Вільня.
  • 1551, 29 верасень — снежань. Вільня.
  • 1552, 11 лістапада — снежань. Вільня.
  • 1554—1555, 11 лістапада — студзень. Вільня.
  • 1559, жнівень — кастрычнік. Вільня.
  • 1561, люты. Вільня.
  • 1563, май — чэрвень. Вільня. — Жыгімонт Стары выдаў Віленскі прывілей 1563 года.
  • 1564, чэрвень-ліпень. Бельск. — Жыгімонт Стары выдаў Бельскі прывілей 1564 года. 1 ліпеня зацверджаны Статут ВКЛ 1566 года.
  • 1564, лістапад — снежань. Менск.
  • 1565, кастрычнік. Трабы.
  • 1565—1566, 18 лістапада — студзень. Вільня.
  • 1566, 28 красавіка — жнівень. Берасце.
  • 1566—1567, 1 снежня — 6 студзеня. Гародня.
  • 1567, красавік — лістапад. Лебедзева. — абмяркоўвалі падрыхтоўку падпісання уніі з Польскім Каралеўствам, прапаноўвалі «мяккі» варыянт Рэчы Паспалітай, які выключаў далучэнне да Польшчы і прадугледжваў захаванне асобнага вялікалітоўскага Сойма. Ухвалена згода на скліканне агульнага з палякамі Сойма, каб вырашаць пытанне уніі.
  • 1568, 25 красавіка — 12 ліпеня. Гародня.
Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads