Сокараўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Со́караўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Сокарава.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Ульскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Ульскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Чашніцкага, з 25 ліпеня 1931 года — Бешанковіцкага раёнаў БССР. У 1931 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Скакуноўшчына. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе адноўленага Ульскага раёна. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Хоцінскага сельсавета, цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сокарава[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна. 16 верасня 1957 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Фролкавіцкага сельсавета, у склад Бачэйкаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Двор Нізгалава, Жалезкі, Заручэўе, Нізгалава і Скакуноўшчына)[2]. 1 красавіка 1960 года ў склад сельсавета з Дубраўскага сельсавета Ушацкага раёна перададзены 3 населеныя пункты (Бортнікі 1-я, Бортнікі 2-я і Зарэчча)[3]. 17 ліпеня 1964 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Ульскага пассавета перададзены 14 населеных пунктаў (Аўгустберг, Бортнікі 1, Бортнікі 2, Броды, Дворнікі, Дубішча, Зарэчча, Зорнікі, Каменка, Паніззе, Узрэчча, Фролкавічы I, Фролкавічы II і Шавурына)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 18 населеных пунктаў[5].
8 красавіка 2004 года Сокараўскі сельсавет скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад адноўленага Ульскага сельсавета[6].
Remove ads
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: Бычкова, Галі, Гарані, Дыбалі, Ермалаўшчына, Жданова, Марцінава, Мураўшчына, Паўазер’е, Прудзіны, Сапегі, Слабада, Сокарава, Хоціна і Шапчына.
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads