Солтанавічы
род лагойскіх баяр From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Солтанавічы (Салтанавічы), або Солтаны — род лагойскіх баяр герба «Ліс».
Гісторыя
У XVII ст. радавод баяраў Солтанавічаў змяшаны з радаводам магнатаў Солтанаў[1][2][3][4], на думку Аляксея Бялецкага, наўмысна.
Пачынальнік — лагойскі баярын Солтан, які да 1477 года выслужыў у князя Аляксандра Чартарыйскага дзве службы ў Ганявічах з яго лагойскіх уладанняў у Менскім павеце. Солтан меў сыноў Міхаіла, Ілью і Грыньку, а таксама дачок Марыну і Ганну.[5]
Сын князя Аляксандра — князь Сямён Чартарыйскі, зрабіў яшчэ болей, вызваліў братоў Солтанавічаў ад службы сабе з нададзенага бацькам маёнтка і дазволіў служыць з яго каму захочуць. Браты звярнуліся па прыняцце на службу да гаспадара, урэшце прынамсі Ілья і Грынька ўжо ў 1496 годзе былі дваранамі вялікага князя Аляксандра Ягелончыка. У пацвярджальным прывілеі на маёнткі князю Сямёну Чартарыйскаму вялікі князь Аляксандр асобна адзначыў, што «на сябе выняў» з яго лагойскіх уладанняў сваіх дваран Солтанавічаў разам з нададзенымі князямі Чартарыйскімі маёнткамі, такім чынам падкрэсліўшы іх статус гаспадарскіх баяр-шляхты.[6] Таксама вялікі князь Аляксандр даў Солтанавічам яшчэ маёнткі побач Лагойска.
Род згас на ўнучцы Солтана Ганне Грынькаўне.
Remove ads
Радавод
- Солтан (? — да 1492), баярын лагойскі
- Міхаіл Солтанавіч (? — да 1496), нашчадкаў не пакінуў, спадчыну па ім атрымалі браты Ілья і Грынька[6]
- Ілья Солтанавіч (? — 1521—1522), дваранін гаспадарскі, пазней прыняў манаства пад імем Іосіф, быў епіскапам смаленскім, затым мітрапалітам кіеўскім і ўсяе Русі[5], нашчадкаў не пакінуў, спадчыну па ім атрымаў або брат Грынька, або ўжо братава дачка
- Грынька Солтанавіч (? — да 1538), дваранін гаспадарскі, пакінуў толькі дачку Ганну
- Ганна Грынькаўна[7], (? — пасля 1538), у першым шлюбе (пасля 1516) была з князем Васілём Іванавічам Пузынам[8] (зг. 1509[9], 1514, 1516 — †1521), у другім (перад 1524) — з дваранінам гаспадарскім Юхнам Ваньковічам[10]. Па смерці першага мужа ўспадкавала маёнтак Глыбокае Віцебскага павета, у 1522 годзе судзілася з дзеверам — князем Цімафеем Іванавічам Пузынам за наезд на гэты маёнтак і шкоды. Другі муж — Юхна Ваньковіч, судзіўся з князем Цімафеем за жончыну спадчыну па першым мужы — маёнтак Носава Мельніцкага павета, урэшце адсудзіў яго на карысць Ганны «до ее живота», які спачатку ўспадкаваў па браце князь Цімафей — вырак вынес кароль Жыгімонт Стары 16.5.1524 года ў Кракаве[11]. У 1532 годзе Юхна судзіўся за жончыну спадчыну ў Ганявічах, у 1538 годзе ён жа атрымаў ад вялікага князя пацвярджэнне на селішча і сенажаць пад Лагойскам, якія раней належалі жончынаму бацьку Грыньку Солтанавічу[6].[12]
- Марына Солтанаўна, жонка (пасля 1456) князя Аляксандра Чартарыйскага[5]
- Ганна Солтанаўна, жонка Васіля Гарнастая, пісара гаспадарскага (зг. 1507[13])[5]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads