Менскі павет
павет Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ме́нскі паве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віленскага, пазней Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага ў XIV—XVIII стст. Сталіца — Менск.
Ваеннае ліхалецце прычыніла павету моцнае спусташэнне. Колькасць дымаў скарацілася на 60%[1].
У склад Менскага павета ўваходзілі тэрыторыі Менскага гродавага, Гайненскага, Краснасельскага і Радашкоўскага старостваў (дзяржаўных воласцяў) і прылеглыя прыватнаўласніцкія маёнткі.
Апроч Менска, уключаў наступныя гарады і мястэчкі: Барысаў (да 1662[2]), Бярэзань-Любашанская, Гайна, Докшыцы, Заслаўе, Ігумен, Койданаў, Лагойск, Маладзечна, Радашковічы, Ракаў, Смалявічы, Свіслач[3].
Меў павятовую харугву чырвонага колеру з выявай «Пагоні»[4].
Remove ads
Зноскі
- Morzy, J. Kryzys demograficzny na Litwie i Białorusi w II połowie XVII wieku / Józef Morzy. — Poznań: Uniwersytet im. Adama Mickiewicza, 1965. — 405 s. — Tabl. 22, 24. — (Prace Wydziału Filozoficzno-Historycznego - Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu. Historia 21).
- Гісторыя Барысава ў датах(недаступная спасылка) на сайце газеты «Гоман Барысаўшчыны»
- ЭнцВКЛ 2005, с. 296.
- ЭнцВКЛ 2005, с. 295.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads