Соль зямлі (фільм, 2014)
фільм, 2014 From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Соль зямлі» (англ.: The Salt of the Earth, фр.: Le Sel de la Terre) — дакументальны фільм 2014 года рэжысёра Віма Вендэрса. Сумесная вытворчасць Францыі, Бразіліі, Італіі[10].
Фільм быў прадстаўлены ў пазаконкурснай праграме ігравога кіно 22-га Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад»[11].
Remove ads
Сюжэт
Цягам апошніх сарака гадоў фатограф Себасцьян Салгаду падарожнічаў праз кантыненты па слядах чалавецтва, якое бесперапынна змяняецца. Ён быў сведкам важных падзей сучаснай гісторыі: міжнародных канфліктаў, голаду, масавай міграцыі. Зараз Салгаду пачынае даследаваць тэрыторыі, некранутыя цывілізацыяй, дзе захаваліся цуды флоры і фаўны і грандыёзныя ландшафты. Сакрэты жыцця і творчасці Себасцьяна Салгаду для нас адкрываюць яго сын Жуліяну, які падарожнічаў разам з бацькам, і Вім Вендэрс, таксама фатограф[11].
Remove ads
Узнагароды
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 13 кінаўзнагародамі і яшчэ 15 намінацыямі[12].
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads