Сомінскае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Со́мінскае — возера ў Беларусі, у Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці, у басейне Агінскага канала, за 44 км на паўднёвы ўсход ад горада Івацэвічы.
Плошча паверхні 0,41 км², даўжыня 900 м, найбольшая шырыня 650 м, найбольшая глыбіня 33,5 м, даўжыня берагавой лініі 2,5 км. Катлавіна карставага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пад хмызняком, на паўночным захадзе разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. Дно возера да глыбіні 10 м выслана пяском, ніжэй сапрапелем. Зарастае расліннасцю да глыбіні 4 м.
На заходнім беразе возера вёска Соміна.
Remove ads
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Сомінскае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 82. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Remove ads
Спасылкі
- Общая характеристика озёр Брестской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 2 студзеня 2023. (руск.)
- Морфометрические параметы // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 17 кастрычніка 2019. (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads