Сонечнае зацьменне 29 сакавіка 2025 года
частковае сонечнае зацьменне 29 сакавіка 2025 года From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сонечнае зацьменне 29 сакавіка 2025 года — частковае 21-е сонечнае зацьменне 149 сараса[1].
![]() | Артыкул або раздзел асвятляе будучую падзею. |
Яно ўяўляе сабой паўтарэнне праз сарас частковага сонечнага зацьмення 19 сакавіка 2007 года. Вобласць найлепшай бачнасці прыпадзе на прыпалярныя і сярэднія шыроты паўночнага паўшар’я. Яно адбудзецца пры маладзіку 29 сакавіка ў сузор’і Рыб. Зацьменне будзе відаць у Заходняй і Паўночнай Еўропе, на поўначы Усходняй Еўропы, на паўночным усходзе Паўночнай Амерыкі, на паўночным захадзе Афрыкі, у паўночнай зоне акваторыі Атлантычнага акіяна, у Грэнландыі і ў той частцы Арктыкі, што павернута да Еўропы і Атлантычнага акіяна. Найбольшая фаза частковага зацьмення 0,938 будзе зарэгістраваная ў 10:48:36 UTC у кропцы з каардынатамі 61°06′ паўночнай шыраты і 77°06′ заходняй даўгаты (паблізу паўночнага ўзбярэжжа паўвострава Унгава (Канада), які з’яўляецца ў сваю чаргу паўночнай часткай паўвострава Лабрадор).
Зацьменне будзе відаць у паўночна-заходняй частцы Расіі, у Беларусі, краінах Балтыі і ў паўночна-заходняй частцы Украіны.
Remove ads
Зацьменні ў гарадах свету
Умовы бачнасці зацьмення для некаторых буйных гарадоў Еўропы, Афрыкі і Паўночнай Амерыкі[2][3]:
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads