Сонечная ўспышка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сонечная ўспышка
Remove ads

Сонечная ўспышка — выбуховы працэс выдзялення энергіі (светлавой, цеплавой і кінетычнай) у атмасферы Сонца. Успышкі так ці інакш ахопліваюць усе слаі сонечнай атмасферы: фотасферу, храмасферу і карону Сонца. Неабходна адзначыць, што сонечныя ўспышкі і каранальныя выкіды масы з’яўляюцца рознымі і незалежнымі з’явамі сонечнай актыўнасці.

Хуткія факты Сонечная ўспышка, Месцазнаходжанне ...
Remove ads

Прырода

Thumb
Сонечная ўспышка, фатаграфія спадарожніка Hinode. Назіраецца як дзве вузкія, яркія структуры каля паўднёвай часткі сонечнай плямы.

Працягласць імпульснай фазы сонечных выбліскаў звычайна не перавышае некалькіх хвілін, а колькасць энергіі, што вызваляецца за гэты час, можа дасягаць мільярдаў мегатон у трацілавым эквіваленце. Энергію ўспышкі традыцыйна вызначаюць у бачным дыяпазоне электрамагнітных хваль па здабытку плошчы свячэння ў лініі выпраменьвання вадароду Нα, якая характарызуе нагрэў ніжняй храмасферы, на яркасць гэтага свячэння, звязаную з магутнасцю крыніцы.

У апошнія гады часта выкарыстоўваюць таксама класіфікацыю, заснаваную на патрульных аднародных вымярэннях на серыі ІСВ, галоўным чынам GOES[1], амплітуды цеплавога рэнтгенаўскага ўсплёску ў дыяпазоне энергій 0,5-10 кэВ (з даўжынёй хвалі 0,5—8 ангстрэм)). Класіфікацыя была прапанаваная ў 1970 годзе Д. Бейкерам і першапачаткова грунтавалася на вымярэннях спадарожнікаў «Solrad»[2]. Па гэтай класіфікацыі сонечнай успышцы прысвойваецца бал — абазначэнне з лацінскай літары і індэкса за ёй. Літарай можа быць A, B, C, M або X у залежнасці ад велічыні дасягнутага выбліскам піка інтэнсіўнасці рэнтгенаўскага выпраменьвання[3]:

Больш інфармацыі Літара, Інтэнсіўнасць у піку (Вт/м²) ...

Індэкс удакладняе значэнне інтэнсіўнасці ўспышкі і можа быць ад 1,0 да 9,9 для літар A, B, C, M і больш — для літары X. Так, напрыклад, успышка 12 лютага 2010 года бала M8.3 адпавядае пікавай інтэнсіўнасці 8,3×10−5 Вт/м². Самай магутнай (станам на 2010 год) зарэгістраванай з 1976 года[4] успышцы, якая адбылася 4 лістапада 2003, быў прысвоены бал X28[5], такім чынам, інтэнсіўнасць яе рэнтгенаўскага выпраменьвання ў піку складала 28×10−4 Вт/м². Варта заўважыць, што рэгістрацыя рэнтгенаўскага выпраменьвання Сонца, бо яно цалкам паглынаецца атмасферай Зямлі, стала магчымай пачынаючы з першага запуску касмічнага апарата «Спадарожнік-2» з адпаведнай апаратурай[6], таму звесткі пра інтэнсіўнасць рэнтгенаўскага выпраменьвання сонечных успышак да 1957 года цалкам адсутнічаюць.

Вымярэнні ў розных дыяпазонах даўжынь хваль адлюстроўваюць розныя працэсы ва ўспышках. Таму карэляцыя паміж двума індэксамі ўспышкавай актыўнасці існуе толькі ў статыстычным сэнсе: для асобных падзей адзін індэкс можа быць высокім, а другі нізкім і наадварот.

Сонечныя ўспышкі, як правіла, адбываюцца ў месцах узаемадзеяння сонечных плям процілеглай магнітнай палярнасці ці, больш дакладна, паблізу нейтральнай лініі магнітнага поля, якая падзяляе вобласці паўночнай і паўднёвай палярнасці. Частата і магутнасць сонечных выбліскаў залежаць ад фазы 11-гадовага сонечнага цыклу.

Remove ads

Наступствы

Сонечныя ўспышкі маюць прыкладное значэнне, напрыклад, пры даследаванні элементнага складу паверхні нябеснага цела з разрэджанай атмасферай або пры яе адсутнасці, выступаючы ў ролі ўзбуджальніка рэнтгенаўскага выпраменьвання для рэнтгенафлуарэсцэнтных спектрометраў, устаноўленых на борце касмічных апаратаў.

Thumb
Палярнае ззянне на поўдні Англіі, 10 мая 2024 года.

У выніку бамбардзіроўкі верхніх слаёў атмасферы Зямлі і іншых планет зараджанымі часцінкамі ўзнікаюць палярныя ззянні. Сонечныя буры ў маі 2024 года выклікалі свячэнне зямной атмасферы не толькі ў палярных, а і ў нізкіх шыротах. Уздзеянне з’явы адбілася на функцыяванні спадарожнікаў Starlink[7][8], паведамлялася аб парушэннях работы GPS[9].

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads