Астранамічны аб’ект

матэрыяльны аб'ект, сфармаваны натуральным чынам у касмічнай прасторы, існаванне якога пацверджана навукай From Wikipedia, the free encyclopedia

Астранамічны аб’ект
Remove ads

Нябеснае цела (ці дакладней астранамічны аб’ект) — матэрыяльны аб’ект, які сфармаваўся натуральным чынам у касмічнай прасторы. Да нябесных целаў можна аднесці каметы, планеты, метэарыты, астэроіды, зоркі і іншае. Нябесныя целы вывучае астраномія.

Хуткія факты

Апісанне

Thumb
Мадэль Сонечнай сістэмы
Thumb
Камета Хейла — Бопа

Памеры нябесных целаў розныя — ад велізарных да малюсенькіх. Самымі вялікімі з’яўляюцца, як правіла, зоркі, самымі маленькімі — метэарыты. Нябесныя целы аб’ядноўваюць у сістэмы ў залежнасці ад таго, што гэтыя целы сабой уяўляюць.

Больш інфармацыі Нябеснае цела, Сістэма ...

На верхняй выяве справа ад табліцы паказана мадэль Сонечнай сістэмы. Яна складаецца з зоркі (Сонца), вакол якой па арбітах перамаяшчаюцца планеты. Вакол некаторых планет, як, напрыклад, вакол Зямлі, абарочваюцца натуральныя спадарожнікі, якія таксама з’яўляюцца нябеснымі целамі. Паміж арбітамі Марса і Юпітэра існуе астэроідны пояс, які складаецца з асобных целаў — астэроідаў, якія таксама верцяцца вакол Сонца. Існуе гіпотэза, што пояс астэроідаў узнік з-за таго, што ў Сонечнай сістэме была яшчэ адна планета, якая спыніла сваё існаванне (па іншай тэорыі гэта планета, якая не паспелая сфармавацца). Некаторыя планеты (такія як Сатурн) маюць пылавыя кольцы, якія рухаюцца вакол гэтых планет па арбітах. Гэтыя кольцы можна параўнаць з вышэйзгаданым астэроідным поясам, толькі ў гэтым выпадку вакол планеты абарочваюцца целы, памеры якіх значна менш, чым памеры астэроідаў.

Remove ads

Астранамічныя аб’екты

Больш інфармацыі Аб’екты Сонечнай сістэмы, Пазасонечныя аб’екты ...
Remove ads

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads