Сонцастаянне

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads
Remove ads

Сонцастаяннеастранамічная з'ява, якая ўяўляе сабой момант перасячэння цэнтрам Сонца пунктаў экліптыкі, найбольш аддаленых ад экватара нябеснай сферы (пунктаў сонцастаяння). У Старажытнай Русі выкарыстоўвалася форма сонцаварот, якая адпавядала моманту «паварота» Сонца на прырост ці на спад дня[5][6].

Больш інфармацыі Даты і час сонцастаянняў і раўнадзенстваў па UTC, год ...
Remove ads

Астранамічнае апісанне з'явы

Адрозніваюць летняе і зімовае сонцастаянне. Пры гэтым на паверхні планеты назіраецца самы доўгі ці самы кароткі светлавы дзень. У паўночным паўшар'і Зямлі зімовае сонцастаянне паходзіць 21 ці 22 снежня, і тады (паўднёвей паўночнага палярнага круга) назіраецца самы кароткі дзень (і самая доўгая ноч), а летняе — 20, 21 ці 22 чэрвеня па UTC, і тады (паўднёвей паўночнага палярнага круга) назіраецца самы доўгі дзень (і самая кароткая ноч). У паўднёвым паўшар'і на азначаныя даты прыпадаюць, адпаведна, летняе і зімовае сонцастаянні.

У сярэдніх шыротах на працягу астранамічнай зімы і вясны Сонца штодня апоўдні (дакладней, у сапраўдны поўдзень) паднімаецца ўсё вышэй над гарызонтам, а ў дзень летняга сонцастаяння «спыняецца» і змяняе свой рух на зваротны. Затым яно кожны дзень апоўдні апускаецца ўсё ніжэй, і, урэшце, у момант зімовага сонцастаяння, ізноў «спыняецца», змяняе свой рух на зваротны і пачынае падымацца.

З прычыны высакоснага зруху даты сонцастаяння ў розныя гады могуць адрознівацца на 1—2 дні. У астраноміі момант зімовага сонцастаяння прымаецца за пачатак зімы, а момант летняга сонцастаяння — за пачатак лета. Астранамічная даўгата сонца ў гэтыя моманты, адпаведна, 90° і 270°.

На працягу некалькіх дзён да і пасля моманту сонцастаяння Сонца амаль не змяняе схілення, яго паўдзённыя вышыні ў небе амаль нязменныя (вышыня на працягу года змяняецца па графіку, блізкаму да сінусоіды); адсюль і паходзіць сама назва сонцастаяння. З назіранняў вышынь Сонца ў перыяд абодвух сонцастаянняў можа быць вызначаны нахіл плоскасці экліптыкі да плоскасці нябеснага экватара.

Remove ads

Гістарычныя падзеі, якія адбыліся ў летняе сонцастаянне

Гістарычныя падзеі, якія адбыліся ў зімовае сонцастаянне

Найбольш важныя:

Новы час

XX стагоддзе

XXI стагоддзе

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads