Сон Хын Мін

паўднёвакарэйскі футбаліст (нарадзіўся ў 1992 годзе) From Wikipedia, the free encyclopedia

Сон Хын Мін
Remove ads

Сон Хын Мін (кар.: 손흥민; нар. 8 ліпеня 1992, Чхунчхон, Рэспубліка Карэя) — паўднёвакарэйскі футбаліст, нападнік англійскага клуба «Тотэнхэм Хотспур» і нацыянальнай зборнай Паўднёвай Карэі.

Хуткія факты Сон Хын Мін, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

«Гамбург»

У 2008 годзе Сон перайшоў з моладзевай каманды «Гамбурга» ва ўзросце 16 гадоў. У перадсезонны перыяд сезона 2010/2011 ён быў адным з лідараў каманды, забіўшы 9 галоў. У гэтым жа сезоне ён падпісаў першы прафесійны кантракт з «Гамбургам». У жніўні 2010 года атрымаў траўму ступні і выбыў на 2 месяцы. Вярнуўся ў шэрагі каманды 30 кастрычніка 2010 года і забіў свой першы гол у афіцыйных сустрэчах Бундэслігі ў браму каманды «Кёльн». Стаў самым маладым аўтарам гола ў гісторыі «Гамбурга», пераўзыдучы Манфрэда Кальца.

У лістападзе 2010 года Сон падпісаў новы кантракт з «Гамбургам», які быў разлічаны да 2014 года. У Германіі атрымаў мянушку «карэйскі Мюлер» і хвалу Франца Бекенбаўэра, які сказаў што ў Сона ёсць усе якасці, каб стаць другім Чха Бом Гынам.

«Баер»

13 чэрвеня 2013 года Сон перайшоў у «Баер», з якім падпісаў кантракт да 2018 года. Разглядаўся як замена Андрэ Шурле, які перайшоў у «Чэлсі»

9 лістапада 2013 года Сон аформіў хет-трык у браму сваёй былой каманды і аддаў галявую перадачу[4]. Матч «Баер» — «Гамбург» скончыўся з лікам 5:3. Сон Хын Мін быў прызнаны найлепшым гульцом сустрэчы.

«Тотэнхэм Хотспур»

28 жніўня 2015 года перайшоў у англійскі клуб «Тотэнхэм Хотспур», падпісаўшы кантракт да 2020 года.

Remove ads

Міжнародная кар’ера

Сон Хын Мін згуляў 5 матчаў за зборную Рэспублікі Карэя на Кубку Азіі па футболе ў 2011 годзе і забіў 1 гол у браму зборнай Індыі. У 2014 годзе ўключаны ў склад зборнай Карэі на чэмпіянат свету. Разглядаецца як лідар атак карэйскай каманды, у дэбютнай гульні чэмпіянату свету 2014 са зборнай Расіі прадэманстраваў яскравую і актыўную гульню.

Дасягненні

  • Найлепшы футбаліст Карэі 2014 года
  • Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў: 2016

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads