Сотавая сувязь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сотавая сувязь
Remove ads

Сотавая су́вязь — бесправадная перадача даных між рухомымі падпісчыкамі ў абшары абслугоўвання, таксама між імі і падпісчыкамі стацыянарнай тэлефоннай сеткі. Абшар абслугоўвання падзяляецца на падобныя да пчаліных сот (адсюль назва) абсягі радыусам да 30 км, кожны з якіх мае базавую станцыю  (англ.) (БС) з пэўнай колькасцю модуляў прыёмна-перадавальнага абсталявання. Кожнай БС вылучаюць пэўныя частоты для радыёсувязі. Пры гэтым для выключэння ўзаемных завад аднолькавыя частоты прасторава аддаленыя адна ад адной БС. Сувязь між падпісчыкамі з адной соты ажыццяўляецца з дапамогай БС. Паміж падпісчыкамі з розных сот, у тым ліку пры перамяшчэнні з адной соты ў іншую, таксама з падпісчыкамі стацыянарнай тэлефоннай сеткі — з дапамогай асяродка камутацыі рухомай сувязі  (англ.). Лічбавы спосаб перадачы знакаў забяспечвае ахову паведамленняў  (англ.) ад недазволенага доступу, устойлівасць і высокую якасць сувязі, перадачу даных і доступ да сотавай сувязі аднолькавага стандарту розных краін[1].

Thumb
Вяршыня сотавай вежы.
Remove ads

Беларусь

Першым прадпрыемствам сотавай сувязі ў краіне 7 жніўня 1991 года стаў «БелСел». У ліпені 1998 года з’явілася прадпрыемства «А1» (тым часам Velcom), якое 16 красавіка 1999 года стала першым пастаўшчыком паслуг сотавай сувязі стандарту GSM. На канец 2014 года ў Беларусі было 11 401,9 тысяч падпісчыкаў сотавай сувязі[2], што перавышала колькасць насельніцтва краіны на 17,4 %, калі на пачатак 2013 года іх лік перавышаў колькасць жыхароў Беларусі на 16,6 %.[3]

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Эдуард Ліпковіч. Сотавая радыёсувязь // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 15. — С. 90. — 552 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0251-2.
  2. Андрэй Асфура. У Беларусі знізілася пранікненне сотавай сувязі. БелТА (28 лютага 2013). Праверана 13 студзеня 2017.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads