Частата
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Частата паказвае колькасць цыклаў перыядычнай з’явы за адзінку часу. У Сістэме СІ адзінкай частаты з’яўляецца герц (Гц), вызначаны як адзін цыкл у секунду. Перыяд — гэта працягласць аднаго цыкла перыядычнай з’явы, такім чынам, перыяд узаемна адваротны частаце.
Remove ads
Вызначэнне і адзінкі
Для цыклічных працэсаў, такіх як вярчэнне, ваганні і хвалі, частата вызначаецца як колькасць цыклаў у адзінку часу.
У фізіцы і інжынерных дысцыплінах, такіх як оптыка, акустыка і радыё, частату звычайна пазначаюць лацінскай літарай f (эф) або грэчаскай літарай ν (ню).
У Сістэме СІ адзінкай частаты з’яўляецца герц (скарочана Гц). Назва дадзена ў гонар нямецкага фізіка Генрыха Герца. 1 Гц азначае, што падзея паўтараецца адзін раз за секунду.
Перыяд — звычайна пазначаецца T — гэта працягласць часу, за які адбываецца адзін цыкл, узаемна адваротны частаце f:
Remove ads
Частата хваль
Частата адваротна прапарцыянальна даўжыні хвалі λ (лямбда). Частата f роўная фазавай скорасці v, падзеленай на даўжыню хвалі λ:
У прыватным выпадку электрамагнітных хваль, якія ідуць праз вакуум, калі v = с, дзе c — скорасць святла ў вакууме, гэты выраз мае выгляд:
Калі хвалі ад монахраматычнай крыніцы святла пераходзяць з аднаго асяроддзя ў другое, іх частата застаецца дакладна такой жа, змяняюцца толькі даўжыня хвалі і яе скорасць.
Remove ads
Зноскі
- 3-15.1 // Quantities and units—Part 3: Space and time — 1 — ISO, 2006. — 19 p.
- 3-17.1 // Quantities and units — Part 3: Space and time, Grandeurs et unités — Partie 3: Espace et temps — 2 — ISO, 2019. — 11 p.
- 3-15.b // Quantities and units—Part 3: Space and time — 1 — ISO, 2006. — 19 p.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads