Соф’я Пятроўна Праабражэнская

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Соф’я Пятроўна Праабражэ́нская (27 верасня 1904, Санкт-Пецярбург, Расійская імперыя — 21 ліпеня 1966 Ленінград, СССР) — савецкая оперная і камерная спявачка (мецца-сапрана). Народная артыстка СССР (1955). Лаўрэат дзвюх Сталінскіх прэмій (1946, 1951).

Хуткія факты Соф’я Пятроўна Праабражэнская, Поўнае імя ...

Валодала моцным прыгожым голасам вялікага дыяпазону, яркім сцэнічным дараваннем.

У гады блакады Ленінграда неадлучна знаходзілася ў горадзе, адмовіўшыся ад эвакуацыі.

Remove ads

Біяграфія

У 1928 годзе скончыла Ленінградскую кансерваторыю.

У 1928—1959 гадах працавала ў Ленінградскім тэатры оперы і балета імя Кірава.

У гады вайны адмовілася эвакуіравацца з блакаднага Ленінграда, дала каля 1500 канцэртаў у Філармоніі. У гэтыя гады яна неаднаразова станавілася донарам крыві, за што яе ганаравалі звання «Выдатнік аховы здароўя» ў 1943 годзе.[3]

У 1947—1951 і 19601961 выкладала ў Ленінградскай кансерваторыі (з 1949 года прафесар).

Вяла канцэртна-выканальніцкую дзейнасць. У рэпертуары рускія народныя песні і рамансы. Выконвала вакальны цыкл «Песні і танцы смерці» М. Мусаргскага. Сярод партый: Марфа («Хаваншчына[ru]» М. Мусаргскага), Іаанна, Графіня («Арлеанская дзева», «Пікавая дама» П. Чайкоўскага), Любаша («Царская нявеста[ru]» М. Рымскага-Корсакава), Ефрасіння («Сям’я Тараса» Дз. Кабалеўскага), Актавіян («Кавалер руж[ru]» Р. Штрауса) і іншыя.

Аўтар артыкула «Трыццаць гадоў на сцэне» («МЖ», 1958, No 2).

Соф’я Пятроўна Праабражэнская памерла 21 ліпеня 1966 года ў Ленінградзе. Пахавана на Літаратарскіх мастках Волкаўскіх могілак. Яе надмагілле выканала скульптар М. Ц. Літоўчанка.

Remove ads

Зноскі

1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 12 чэрвеня 2024.

2. Преображенская Софья Петровна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

3. Награды ~ — Приказ о награждении знаком «Отличник здравоохранения»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 18 жніўня 2019. Праверана 25 ліпеня 2021.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads