Спадніца
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Спадніца — прадмет адзення, які пакрывае ніжнюю частку цела. Эвалюцыянавала з насцёгнавай павязкі. Спадніца часта супрацьпастаўляецца розным відам штаноў на падставе таго, што яна не закрывае пахвіны.

Гісторыя
Спадніцы былі вядомыя ўжо на досвітку чалавецтва і насіліся як жанчынамі, так і мужчынамі.
У паўднёвых краях мужчыны насілі насцёгнавыя павязкі, спадніцы і фартухі з пальмавага лісця. Асноўным адзеннем старажытных егіпцян быў фартух схенці, які складаўся з паласы тканіны, абгорнутай вакол сцёгнаў і умацаванай на стане шнурком. Схенці простага люду і фараонаў адрознівалася толькі якасцю тканіны, іх фасон заставаўся нязменным. Асірыйцы насілі кашулю-спадніцу з воўны, бавоўны або лёну, званую канд.
Remove ads
Віды спадніц
Па даўжыні
- Максі-спадніца — спадніца да шчыкалаткі.
- Мідзі-спадніца — спадніца да калена.
- Міні-спадніца
- Мікра-спадніца
Гл. таксама
![]() |
Спадніца на Вікісховішчы |
---|
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads