Спандыліт
медыцынскі стан From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Спандылі́т[3] — хранічнае захворванне, пераважна інфекцыйнага характару, запаленне структурных элементаў пазваночніка.
Вылучаюць спецыфічныя формы (туберкулёзны, грыбковы, сіфілітычны, ганарэйны, тыфозны і інш.) і неспецыфічныя (гематагенны, гнойны, рэўматоідны і інш.). Праяўляецца спандыліт мясцовым болем, павышэннем тэмпературы цела, слабасцю, павышанай стамляльнасцю.
Праявы спандыліту рознай этыялогіі маюць свае асаблівасці: млявы працяг хваробы і развіццё анкілозаў пры хваробе Бехцерава; фарміраванне кіфозу пры туберкулёзным спадыліце. Пры гнойным спадыліце паступова разбураюцца і дэфармуюцца целы пазванкоў. Пры працяглым цячэнні туберкулёзнага спандыліту развіваецца горб. Скрыўленне пазваночніка выклікае парушэнне функцыі органаў грудной поласці.
Захворванне ўскладняецца абсцэсамі, свішчамі і інш.
Дыягназ удакладняюць з дапамогай метадаў тамаграфіі[3]. Лячэнне тэрапеўтычнае, хірургічнае.
Remove ads
Зноскі
- Disease Ontology — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads