Тэмпература цела
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэмпература цела — комплексны паказчык цеплавога стану арганізма жывёл і чалавека.
Жывёлы, здольныя захоўваць сваю тэмпературу ў вузкіх межах незалежна ад тэмпературы навакольнага асяроддзя, завуцца цеплакроўнымі, або гомаётэрмнымі. Да цеплакроўных жывёл ставяцца млекакормячыя і птушкі. Жывёлы, пазбаўленыя такой здольнасці, завуцца халоднакроўнымі, або пайкілатэрмнымі. Падтрыманне тэмпературы цела арганізмам называецца тэрмарэгуляцыяй.
У халоднакроўных жывёл тэмпература цела мала адрозніваецца ад тэмпературы навакольнага асяроддзя, і толькі пры інтэнсіўнай цягліцавай дзейнасці ў некаторых відаў яна можа значна перавышаць навакольную тэмпературу.
Remove ads
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads