Сімулятар (жанр відэагульняў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сімулятар — жанр відэагульняў, прызначаных для капіявання пэўнага роду дзеянняў з рэальнага свету. Гульня-сімулятар можа выкарыстоўвацца не толькі для забавы, але таксама для навучання і практыкавання.

Паджанры
Сімулятар будавання і кіраўніцтва
Сімулятар будавання і кіраўніцтва — гэта паджанр сімулятараў, у якім гульцы ствараюць або кіруюць суполкамі або праектамі з абмежаванымі рэсурсамі. Аспекты сімулятара будавання і кіраўніцтва часам з’яўляюцца часткай гульнявой эканомікі стратэгій, аднак у «чыстых» сімулятарах мэта гульца — не перамагчы ворага, а пабудаваць што-небудзь.[1]
Да сімулятараў будавання і кіраўніцтва адносяцца горадабудаўнічыя (SimCity, Cities: Skylines), эканамічныя (Factorio) і палітычныя сімулятары (Crisis in the Kremlin). Існуюць сімулятары са спецыфічнай тэматыкай, напрыклад, сімулятар стварэння калоніі ў космасе RimWorld.
Сімулятар жыцця
Сімулятары жыцця — гэта паджанр сімулятараў, у якім гулец жыве або кіруе адной або некалькімі формамі жыцця. Гэта можа быць як мадэляванне цэлай экасістэмы (Spore), так і паўсядзённага жыцця пэўных асоб з іх адносінамі і штодзённымі праблемамі (TheSims).[2]
Спартыўныя сімулятары
Большасць відаў спорту былі адлюстраваныя ў відэагульнях, у тым ліку камандныя віды спорту (серыі гульняў FIFA, Pro Evolution Soccer, NBA 2K), лёгкая атлетыка (Track & Field) і экстрэмальныя віды спорту (Tony Hawk’s Pro Skater). Некаторыя гульні робяць упор менавіта на заняткі спортам, у той час як іншыя засяроджваюцца на стратэгіі і арганізацыі (Football Manager).
Ваенныя сімулятары
Ваенныя сімулятары — гэта відэагульні з высокай ступенню рэалізму ваенных дзеянняў. Яны спрабуюць імітаваць рэальную вайну на тактычным або стратэгічным узроўні. Існуюць сімулятары, распрацаваныя для амерыканскіх вайскоўцаў, каб дапамагчы новым афіцэрам навучыцца спраўляцца з гульнявымі сітуацыямі, перш чым прыняць камандаванне ў рэальным свеце (GeoCommander ад Intelligence Gaming). [3] Некаторыя тактычныя шутары распрацаваныя з вельмі высокай рэалістычнасцю ў параўнанні з звычанымі шутарамі. Яны спрабуюць імітаваць адчуванне сапраўднага бою і часам называюцца «сімулятарамі салдат» (серыя Arma). Да ваенных сімулятараў адносяцца:
- Танкавыя сімулятары: World of Tanks, Tanki Online
- Сімулятары падводных лодак: Silent Hunter
Сімулятары кіравання транспартным сродкам
- Авіясімулятары: Microsoft Flight Simulator, FlightGear
- Гоначныя відэагульні: Need for Speed, Burnout
- Сімулятары цягнікоў: Railroad Tycoon, NIMBY Rails
- Сімулятары грузавых перавозак: Euro Truck Simulator, 18 Wheels of Steel
Іншыя віды
- У медыцынскіх сімулятарах гулец выконвае ролю хірурга (Trauma Center, LifeSigns).
- Некаторыя гульні цалкам прысвечаныя фатаграфіі (Pokémon Snap, Afrika), аднак часцей фатаграфія сустракаецца як механіка ў іншых жанрах відэагульняў (Dead Rising, Endless Ocean, Spider-Man 3 ).
- Лічбавыя картачныя гульні імітуюць звычайныя картачныя гульні, такія як блэкджэк і покер
- Сімулятары механічных або азартных гульняў з рэальнага свету, такіх як пінбол, гульнявыя аўтаматы і рулетка.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads