FIFA (серыя відэагульняў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
FIFA — серыя футбольных сімулятараў, якая распрацоўвалася кампаніямі EA Vancouver і EA Romania і выдавалася кампаніяй EA Sports. Серыя FIFA была занесеная ў Кнігу рэкордаў Гінеса як найбольшая па продажах франшыза спартыўных відэагульняў у свеце, па стане на 2021 год была прададзена больш за 325 мільёнаў гульняў.[1]
1993 | FIFA International Soccer |
---|---|
1994 | FIFA Soccer 95 |
1995 | FIFA Soccer 96 |
1996 | FIFA 97 |
1997 | FIFA: Road to World Cup 98 |
1998 | FIFA World Cup 98 |
FIFA 99 | |
1999 | FIFA 2000 |
2000 | FIFA 2001 |
2001 | FIFA Football 2002 |
2002 | 2002 FIFA World Cup |
FIFA Football 2003 | |
2003 | FIFA Football 2004 |
2004 | FIFA Football 2005 |
2005 | FIFA Street |
FIFA 06 | |
2006 | FIFA Street 2 |
2006 FIFA World Cup | |
FIFA 07 | |
2007 | FIFA 08 |
2008 | FIFA Street 3 |
FIFA 09 | |
2009 | FIFA 10 |
2010 | 2010 FIFA World Cup South Africa |
FIFA 11 | |
2011 | FIFA 12 |
2012 | FIFA Street |
FIFA 13 | |
2013 | FIFA 14 |
FIFA World | |
2014 | 2014 FIFA World Cup Brazil |
FIFA 15 | |
2015 | FIFA 16 |
2016 | FIFA 17 |
FIFA Mobile | |
2017 | FIFA 18 |
2018 | FIFA 19 |
2019 | FIFA 20 |
2020 | FIFA 21 |
2021 | FIFA 22 |
2022 | FIFA 23 |
10 мая 2022 года было абвешчана, што трыццацігадовае ліцэнзійнае пагадненне паміж Electronic Arts і FIFA, якое дазваляла выкарыстоўваць назву FIFA у відэагульнях, не будзе ўзноўлена. Такім чынам апошняй гульнёй франшызы стала FIFA 23. У якасці пераемніка серыі EA запусціла асобную франшызу EA Sports FC, гульня EA Sports FC 24 стала першай пад новай назвай.[2]
Серыя FIFA пачалася з FIFA International Soccer на Sega Mega Drive у канцы 1993 года і была прыкметная тым, што стала першай гульнёй, якая атрымала афіцыйную ліцэнзію ад Міжнароднай футбольнай федэрацыі. Галоўным канкурэнтам франшызы была серыя Pro Evolution Soccer ад Konami (цяпер вядомая як eFootball).
На вокладках гульняў з’яўляліся Кіліян Мбапэ (FIFA 21, FIFA 22 і FIFA 23), Эдэн Азар (FIFA 20) і Крышціяну Раналду (FIFA 18 і FIFA 19). Ліянэль Месі з’яўляўся на чатырох вокладках запар, пачынаючы з FIFA 13 і заканчваючы FIFA 16. Уэйн Руні зняўся на сямі вокладках серыі ад FIFA 06 да FIFA 12. Раналдзіньё з’яўляўся разам з Руні на чатырох з іх (з FIFA 06 па FIFA 09), а таксама на вокладцы FIFA Football 2004, FIFA Street і FIFA Street 3.[3]
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads