Спаса-Праабражэнская царква (Будча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква Праабражэння Гасподняга — праваслаўны храм у вёсцы Будча (Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь), у цэнтры вёскі на могілках.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў 1896 г. з дрэва на месцы старога храма.
Архітэктура

Помнік народнага дойлідства. Царква ўяўляе сабой пяцізрубны аб’яднаны ў цэнтрычную крыжовую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю храм. Асноўны кубападобны аб’ём завершаны васьмігранным барабанам з высокім шатром. Далучаныя да яго прырубы прытвора і апсіды накрыты двухсхільнымі дахамі. Тры ўваходы ў храм аформлены ганкамі з навісямі. Вертыкалізм храма падкрэслены шалёўкай сцен, дэкарыраваных разьбой на франтонах, фрызах, ліштвах стральчатых аконных праёмаў.
У малітоўную залу шырокімі прасветамі адкрываюцца бакавыя прыдзелы, апсіда і прытвор.
Remove ads
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл. — С. 153—154
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спаса-Праабражэнская царква (Будча)
- Спаса-Праабражэнская царква (Будча) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Спаса-Праабражэнская царква (Будча) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Фотаальбом на сайце Ганцавіцкага краязнаўчага партала
- Спаса-Праабражэнская царква (Будча) на сайце «Архіварта»
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads