Спаса-Праабражэнская царква (Ветка)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Спаса-Праабражэнская царква (Ветка)map
Remove ads

Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у горадзе Ветка Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Парыжскай Камуны.

Хуткія факты Спаса-Праабражэнская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў 2003 годзе з цэглы.

Архітэктура

Кананічная 4-часткавая кампазіцыя праваслаўнага храма атрымала сучасную інтэрпрэтацыю: вертыкальную накіраванасць, геаметрычнасць. Цэнтральны кубападобны аб’ём завершаны магутным 4-гранным светлавым барабанам пад цыбулепадобным купалам. Такімі ж купаламі завершаны 4-гранная вертыкальна выцягнутая вежа-званіца і апсіда. Плоскасныя фасады расчлянёны разнастайнымі вертыкальна цягнутымі арачнымі аконнымі праёмамі.

Папярэдні стараабрадніцкі храм з’яўляўся творам народнага драўлянага дойлідства. Над аб’ёмам малітоўнай залы быў надбудаваны 3-ярусны барабан (два васьмерыкі на чацверыку), завершаны самкнутым сферычным купалам з залачонай макаўкай. Над прытворам узвышалася 2-ярусная 8-гранная званіца, верхні ярус якой адкрыты каркасны і завершаўся сферычным купалам з макаўкай[1].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads