Ветка

горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Веткаmap
Remove ads

Ве́тка[4] (афіц. транс.: Vietka) — горад раённага падпарадкавання ў Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Веткаўскага раёна, прыстань на р. Сож. За 22 км ад Гомеля. Аўтадарогі на Гомель, Добруш. Насельніцтва 8 394 чал. (2017)[5].

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Назва

На думку А. Рогалева, назва горада Ветка ўтворана ад геаграфічнага тэрміна ветка, які служыў абазначэннем невялікага вострава. Сам востраў быў названы веткай па праліву, які аддзяляў яго ад ракі Сож, і які ёсць быццам галіна гэтай ракі[6].

Гісторыя

Ветка заснавана ў 1685 як слабада стараверамі — уцекачамі з цэнтральнай Расіі. У XVIIXVIII стст. Ветка з навакольнымі слабодамі, манастырамі і скітамі з’яўлялася цэнтрам старавераў. У 1730-я ў горадзе пражывала каля 40 тыс. чал. Карныя войскі царскага ўрада ў XVIII ст. двойчы спальвалі Ветку, большасць жыхароў прымусова выселена ва ўсходнія губерніі Расіі. З 1772 у складзе Расійскай імперыі. З 1784 мястэчка, з 1852 у Гомельскім павеце. У 1868 адкрыта жаночае народнае вучылішча, у 1874 — мужчынскае. У 18 ст. у Ветцы сфарміраваліся мясцовыя асаблівасці іканапісу і афармленні рукапіснай кнігі, склалася самабытная школа веткаўскага разьбярства. З 1919 у Гомельскай губерні РСФСР, з 1925 горад. З 1926 у БССР, цэнтр раёна. З 18.8.1941 па 28.9.1943 была акупіравана немцамі, у гэты час загінула 656 чалавек. У 1978 быў заснаваны Веткаўскі музей народнай творчасці, адкрыўся для наведвальнікаў у лістападзе 1987.

20 кастрычніка 1995 года адміністрацыйныя адзінкі Веткаўскі раён і горад Ветка, якія маюць агульны адміністрацыйны цэнтр, аб'яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку — Веткаўскі раён[7].

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1897 год — 7,2 тыс. чал.[8]
  • XX стагоддзе: 1969 год — 6,2 тыс. чал.[8]; 1995 год — 6,3 тыс. чал.[8]
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 8,0 тыс. чал.; 2008 год — 8,1 тыс. чал.; 2016 год — 8 340 чал.[9]; 2017 год — 8 394 чал.[5]

Эканоміка

Прадпрыемствы лёгкай, будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. Ветка — цэнтр мастацкага промысла (разьбярства па дрэве).

Культура

Thumb
Музей у былым доме купца Грошыкава

Славутасці

Remove ads

Вядомыя асобы

Remove ads

Галэрэя

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads