Спаса-Праабражэнская царква (Грыцкавічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Спаса-Праабражэнская царква (Грыцкавічы)map
Remove ads

Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у вёсцы Грыцкавічы Крупскага раёна Мінскай вобласці.

Хуткія факты Спаса-Праабражэнская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Царква са званіцай у пач. XX ст.

На высокім узгорку, на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі, на могілках. Пабудавана каля 1822 г. з дрэва. Двух’ярусная слуповая шатровая званіца стаяла асобна перад царквой. Была прыпісана да Халопеніцкай Успенскай царквы'. Каля царквы захаваўся старажытны каменны крыж.

Архітэктура

Твор народнага дойлідства. Вырашана кампактным прамавугольным зрубам на бутавым падмурку і пад вальмавым дахам (гонтавы перакрыты бляхай у 1979), якія пераходзяць у шатровы над пяціграннай апсідай з нізкімі бакавымі рызніцамі. Дах па цэнтры завершаны васьмігранным шатровым барабанам з невялікай макаўкай на вузкай шыі. Уваходы праз двухслуповы ганак з двухсхільнай навіссю. Вертыкальна ашаляваныя сцены апяразаны падкарнізнай аркатурай і маюць па адным прамавугольным (у апсідзе лучковым) аконным праёме, расчлянёным брусамі-сцяжкамі.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads