Барысаўская епархія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Барысаўская епархія — епархія Беларускага экзархата Рускай Праваслаўнай Царквы, якая аб’ядноўвае прыходы на тэрыторыі Барысаўскага, Бярэзінскага, Крупскага, Лагойскага, Пухавіцкага, Смалявіцкага і Чэрвеньскага раёнаў Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Мінскай мітраполіі.
Remove ads
Гісторыя
13 сакавіка 2002 года Свяшчэнны Сінод заснаваў Барысаўскае вікарыяцтва. 31 сакавіка 2002 года ў мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы ў епіскапа Барысаўскага быў пасвечаны епіскап Іаан. Месцазнаходжаннем епіскапа Барысаўскага быў вызначаны Мінск[1].
Адноўлена рашэннем Свяшчэннага Сінода Рускай праваслаўнай царквы 5 сакавіка 2010 года як вікарыяцтва Мінскай епархіі ў сувязі з прашэннем мітрапаліта Філарэта аб прызначэнні вікарнага епіскапа ў Мінскую епархію. Вікарным епіскапам быў абраны архімандрыт Веніямін, намеснік Дабравешчанскага манастыра ў Малых Лядах[2].
23 кастрычніка 2014 года Свяшчэнны Сінод Рускай праваслаўнай царквы вырашыў стварыць самастойную Барысаўскую епархію шляхам вылучэння са складу Мінскай епархіі. Епархія ўвайшла ў склад утворанай Мінскай мітраполіі[3].
У епархіі дзейнічаюць 3 манастыры: Дабравешчанскі манастыр ў Малых Лядах, Свята-Іаана-Багаслоўскі жаночы манастыр ў Дамашанах, Жаночы манастыр у гонар святой блажэннай Ксеніі Пецярбургскай у Барані.
Remove ads
Епіскапы
- Барысаўскае вікарыяцтва (Мінскай епархіі)
- Іаан (Хама) (31 сакавіка 2002 — 7 кастрычніка 2002)
- Веніямін (Тупека) (21 сакавіка 2010 — 23 кастрычніка 2014)
- Барысаўская епархія
- Веніямін (Тупека) (з 23 кастрычніка 2014)
Благачынныя акругі
- Бярэзінскае благачынне — 8 прыходаў.
- 1-е Барысаўскае благачынне — 13 прыходаў.
- 2-е Барысаўскае благачынне — 14 прыходаў.
- Жодзінскае благачынне — 11 прыходаў.
- Крупскае благачынне — 6 прыходаў.
- 1-е Лагойскае благачынне — 11 прыходаў.
- 2-е Лагойскае благачынне — 11 прыходаў.
- 1-е Пухавіцкае благачынне — 9 прыходаў.
- 2-е Пухавіцкае благачынне — 12 прыходаў.
- Смалявіцкае благачынне — 13 прыходаў.
- Чэрвеньскае благачынне — 12 прыходаў.
Зноскі
- Г. Н. Шэйкін. Барысаўскае вікарыяцтва. — Праваслаўная энцыклапедыя (руск.)
- Часопісы пасяджэння Свяшчэннага Сінода ад 5 сакавіка 2010 года. // Патриархия.Ru
- Часопісы пасяджэння Свяшчэннага Сінода ад 23 кастрычніка 2014 года . // Патриархия.Ru (23 кастрычніка 2014).
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads