Спаса-Праабражэнская царква (Даўбені)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у вёсцы Даўбені Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
На заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1869 г. па тыпавым праекце з бутавага каменю. Адрэстаўрыравана ў канцы 20 ст.
Архітэктура
Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Будынак чатырохчасткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі: трох'ярусная вежа-званіца (васьмярык на 2 чацверыках), невялікая трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўцыркульная апсіда. Фасады расчлянёны адзінарнымі і здвоенымі лучковымі аконнымі праёмамі. Архітэктура фасадаў заснавана на спалучэнні бутавай муроўкі і атынкаваных элементаў дэкору (вуглавыя лапаткі, карнізы, плоскасныя ліштвы аконных праёмаў).
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads