Спаса-Праабражэнская царква (Занарач)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Спаса-Праабражэнская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Занарач Мядзельскага раёна Мінскай вобласці. Храм размешчаны на ўскраіне вёскі.
Remove ads
Гісторыя
Першы храм быў пабудаваны ў 1885 годзе. У верасні 1915 года царква была спалена разам з вёскай. У 1926—1930 гадах быў збудаваны новы драўляны храм. 24 верасня 1943 года храм разам з вёскай былі спалены. У 1948 годзе быў куплены дом пад храм. У 1962 годзе храм закрылі, а ў будынку размясцілі сельсавет і пошту, а з 1972 года там знаходзілася бібліятэка.
У 1994 годзе вернікі вярнулі будынак старога храма. У 2002 годзе быў асвячоны[1] новы мураваны будынак храма мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам[2].
Remove ads
Зноскі
- Спаса-Праабражэнская царква Архівавана 22 кастрычніка 2019.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads