Спаса-Праабражэнская царква (Любань)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Спаса-Праабражэнская царква (Любань)map
Remove ads

Спаса-Праабражэнская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Любань Любанскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Першамайскай, 73а.

Хуткія факты Спаса-Праабражэнская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудаваны ў 1992 годзе[1].

Архітэктура

Вырашана па канону 4-часткавага «сінадальнага» храма, пашыранага ў 2-й палове 19 ст. Падоўжную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць 3-ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца, працяглы бабінец, кубападобная малітоўная зала з 8-гранным светлавым барабанам у завяршэнні, 5-гранная апсіда з макаўкай над вальмавым дахам. Тры ўваходы аформлены 2-слуповымі ганкамі-рундукамі. Плоскасныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў арачных ліштвах. Побач пастаўлена мураваная 8-гранная званіца пад усечаным шатровым дахам, завершаным макаўкай[2].

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads