Любань
горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Лю́бань[2] (трансліт.: Liubań) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Любанскага раёна, на р. Арэса. За 152 км на поўдзень ад Мінска, 25 км ад чыгуначнай станцыі Урэчча на лініі Баранавічы — Асіповічы, аўтадарогамі звязаная з Глускам, Жыткавічамі, Чырвонай Слабадой, Салігорскам, Слуцкам. Насельніцтва 10 973 чал. (2017)[3].
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Вядомая ў Вялікім Княстве Літоўскім з XVI стагоддзя як мястэчка князёў Алелькавічаў Слуцкага княства. З 1589 года ўласнасць Тышкевічаў, з 1617 года — князёў Радзівілаў. У 1560-я гады ў Любані каля 230 жыхароў, 35 двароў. З 1791 года ў Случарэцкім павеце Навагрудскага ваяводства.
У складзе Расійскай імперыі
З 1793 года ў складзе Расійскай імперыі, мястэчка Забалоцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Падчас Паўстання 1794 года каля мястэчка адбыўся бой паміж 2-тысячным атрадам паўстаўнцаў пад кіраўніцтвам Стэфана Грабоўскага і расійскімі войскамі. У 1880-х гадах у мястэчку 500 жыхароў, 136 двароў, Праабражэнская царква, 3 яўрэйскія малітоўныя дамы, 2 млыны, крама, прыстань. У 1897 годзе ў Любані 766 жыхароў. У пачатку XX стагоддзя — цэнтр Забалоцкай воласці.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Любань абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі.
З 26 мая 1922 года ў Слуцкім павеце БССР. У 1923 годзе — 1680 жыхароў, 232 двары. З 17 ліпеня 1924 года цэнтр Любанскага раёна. У 1931 годзе ўтвораны калгас, працавалі крухмальны і льняны заводы, Дом культуры, хата-чытальня, бальніца, хлебапякарня. З 27 верасня 1938 года гарадскі пасёлак.
З 28 ліпеня 1941 года да 30 чэрвеня 1944 года акупіравана гітлераўскімі войскамі, якія ў створаным тут лагеры ваеннапалонных загубілі 1610 чалавек, у лістападзе 1941 года загубілі 785 яўрэяў. У Любані дзейнічала камсамольска-маладзёжная група, у лістападзе 1941 года партызаны разграмілі ў пасёлку нацысцкі гарнізон.
З 7 сакавіка 1968 года горад. У 1970 годзе — 6,7 тыс. жыхароў.
Remove ads
Насельніцтва
Эканоміка
Прадпрыемствы харчовай, лёгкай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасці. Рыбакамбінат «Любань». Гасцініца «Любань».
Культура
Спорт
- Футбольны клуб «Любань»
Славутасці
- Помнік Аляксею Фёдаравічу Брагіну
- Помнік Фені Конанавай
- Любанская сінагога (1896), цяпер будынак музычнай школы

Вядомыя асобы
- Уладзімір Цімафеевіч Астрэйка (нар. 1930) — Герой Сацыялістычнай Працы.
- Мікалай Сяргеевіч Калядка (нар. 1952) — беларускі дырыжор, Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1994).
- Ніна Васілеўна Маеўская (1938—2011) — беларускі празаік.
- Міхаіл Васілевіч Стралец (нар. 1959) — гісторык і палітолаг, доктар гістарычных навук.
- Іван Мікалаевіч Сяржанін (1898—1973) — беларускі савецкі заолаг, член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР.
Ганаровыя грамадзяне
- Анатоль Паўлавіч Дастанка (1999)
- Барыс Міронавіч Шапіра (1999)
- Іван Андрэевіч Муравейка (2001)
- Аляксандр Іванавіч Слабада (2001)
- Аляксандр Пятровіч Мацвейка (07.06.2004)[7]
- Віктар Якаўлевіч Прушак (2006)
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
