Спаса-Праабражэнская царква (Насілава)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Спаса-Праабражэнская царква (Насілава)map
Remove ads

Спаса-Праабражэнская царква — мураваны праваслаўны храм у вёсцы Насілава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

Хуткія факты Спаса-Праабражэнская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У 2001 годзе было пачата будаўніцтва храма. Месцам былі абраны старыя могілкі на беразе возера. Царква была пабудавана на сродкі жыхаркі г. Маладзечна Шарамет Марыі Андрэеўны і яе сына Ігара Анатольевіча, а таксама на ахвяраванні вернікаў. У 2004 годзе храм быў асвячоны мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам[1].

Святары:

  • з 2001 г. да 17.10.2001 г. Мікалай Чарняк (памёр 17.10.2001 г.)
  • з 4.01.2002 г. да жніўня 2003 г. Уладзімір Курдзевіч (з 2003 г. па 28.08.2004 г. за штатам)
  • з 15.09.2003 г. да 22.10.2007 г. Фёдар Жылінгоўскі (пераведзены ў храм Іаана Прадцечы г. Мінск)
  • з 24 кастрычніка 2007 г. протаіерэй Генадзь (Жаркоўскі)[2]
Remove ads

Архітэктура

Вырашана прамавугольным у плане, узнятым на высокі цокаль аб’ёмам з бакавымі прыдзеламі. Сяродкрыжжа 2-схільных дахаў завершана 8-гранным светлавым барабанам, над шатром якога, як і над званіцай, цыбулепадобная галоўка. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмам з глыбокімі перспектыўнымі адхіламі. Уваход вырашаны лоджыяй з высокім лесвічным каскадам.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads