Спаса-Праабражэнская царква (Светлагорск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Спаса-Праабражэнская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Светлагорск Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Леніна, 71.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў 2006 годзе з цэглы паводле праекта архітэктара Л. В. Макарэвіча.
Архітэктура
Вырашана цэнтрычным 4-гранным 5-купальным аб’ёмам, да якога далучаны нізкія прамавугольныя прыбудовы прытвора, прыдзелаў і апсіды, завершаныя над 2-схільнымі дахамі макаўкамі. Архітэктура фасадаў заснавана на вертыкальна цягнутых арачных закамарах і аконных праёмах. Цэнтральны ўваход аформлены кілепадобным казырком[1].
Зноскі
- Праабражэнская царква Архівавана 5 красавіка 2022.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads