Спаса-Ушэсцеўская царква (Заскавічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Спаса-Ушэсцеўская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Заскавічы Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на могілках.
Remove ads
Гісторыя
На месцы храма была драўляная капліца, якая ў 1960-х гадах была разбурана. Храм пабудаваны ў сярэдзіне 1990-х гадоў. Асвячоны ў 1996 годзе мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам. З 2004 года самастойны прыход[1].
Архітэктура
Пабудавана з цэглы. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам, 2-схільны дах якога над 3-граннай апсідай пераходзіць у вальмавы, завершаны над фасадам 8-граннай шатровай званіцай з макаўкай. Уваход праз нізкі прытвор пад 2-схільным пакрыццём. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі[2].
Зноскі
- Спаса-Ушэсцеўская царква Архівавана 21 кастрычніка 2019.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads