Спіс абсягаў цела чалавека

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Спіс абсягаў цела чалавека
Remove ads

Цела чалавека падзяляецца на абсягі або вобласці галавы, шыі, грудзей, жывата, спіны, прамежжа, верхняй і ніжняй канцавіны.

Thumb
Абсягі цела чалавека

Абсягі галавы:

  • Лобны абсяг
  • Цемевы абсяг
  • Патыліцавы абсяг
  • Скроневы абсяг
  • Абсяг вушной ракавіны
  • Абсяг соскападобнага адростку
  • Абсяг твару
    • Баразна верхняга павека
    • Абсяг вачніцы
    • Баразна ніжняга павека
    • Падвачніцавы абсяг
    • Шчочны абсяг
    • Калявушна-жавальны абсяг
    • Скулавы абсяг
    • Абсяг носа
    • Носагубная баразна
    • Абсяг рота
    • Падбародкава-губная баразна
    • Падбародкавы абсяг

Абсягі шыі:

  • Пярэдні абсяг шыі
    • Падніжнясківіцавы трохвугольнік
    • Сонны трохвугольнік
    • Лапаткава-трахейны трохвугольнік
    • Падбародкавы трохвугольнік
  • Грудзіна-ключыцава-соскападобны абсяг
  • Латаральны абсяг шыі
  • Задні абсяг шыі

Пярэднія і латаральныя абсягі грудзей:

  • Перадгрудзінавы абсяг
  • Ключыцава-грудны трохвугольнік
  • Грудны абсяг (лац.: Regio pectoralis)
    • Латаральны абсяг грудзей
    • Грудны абсяг (лац.: Regio mammaria)
    • Падгрудны абсяг
  • Падпахавы абсяг

Абсягі жывата:

  • Падраброўе
  • Надчарэўе
  • Бакавы абсяг
  • Пупковы абсяг
  • Пахвіна
  • Падчарэўе

Абсягі спіны:

  • Хрыбетны абсяг
  • Крыжавы абсяг
  • Лапаткавы абсяг
  • Аўскультацыйны трохвугольнік
  • Падлапаткавы абсяг
  • Паясніцавы абсяг
    • Ніжні паясніцавы трохвугольнік
    • Верхні паясніцавы трохвугольнік

Абсягі прамежжа:

Абсягі верхняй канцавіны:

  • Дэльтападобны абсяг
  • Абсяг пляча
    • Пярэдні абсяг пляча
    • Задні абсяг пляча
  • Абсяг локця
    • Пярэдні локцевы абсяг
    • Задні локцевы абсяг
  • Абсяг перадплечча
    • Пярэдні абсяг перадплечча
    • Задні абсяг перадплечча
  • Абсяг кісці
    • Абсяг запясця
      • Пярэдні абсяг запясця
      • Задні абсяг запясця
    • Тыл кісці
    • Далонь (далоневы абсяг)

Абсягі ніжняй канцавіны:

  • Крумянковы абсяг
  • Лагвова-сцегнавы абсяг
  • Абсяг сцягна
    • Пярэдні абсяг сцягна
    • Задні абсяг сцягна
  • Абсяг калена
    • Пярэдні абсяг калена
    • Задні абсяг калена
  • Абсяг галёнкі
    • Пярэдні абсяг галёнкі
    • Задні абсяг галёнкі
      • Лыткавы абсяг
    • Пярэдні галёнкаступнёвы абсяг
    • Задні галёнкаступнёвы абсяг
      • Латаральны пазашчыкалаткавы абсяг
      • Медыяльны пазашчыкалаткавы абсяг
  • Абсяг ступні
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads