Спіс палацаў Венецыі
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Remove ads
Венецыя славіцца вялікай колькасцю палацаў. Фактычна кожны дом на Гранд-канале і цэнтральнай часткі горада можна аднесці да гэтага вызначэння.




Палацавы комплекс Венецыі ствараўся на працягу шматлікіх стагоддзяў. Стагоддзі развіцця і росквіту Венецыянскай рэспублікі траплялі пад уплывы візантыйскага, гатычнага, раманскага стыляў. Велізарны ўклад унесла эпоха Адраджэння.
Гістарычна палацам мог звацца толькі Палац дожаў. Астатнія будынкі, якія прэтэндуюць на гэта званне, павінны былі насіць імя Ка (італ.: Ca), скарочанае ад Casa, што азначае Дом. Пазней асабнякі пачалі зваць Палацца (італ.: Palazzo), гэта значыць Палац. Кожны ўплывовы венецыянскі род лічыў сваім доўгам пабудаваць асабняк, можа быць некалькі. У выніку шматлікія асабнякі ў назвах сталі адлюстроўваць прозвішчы ўладальнікаў. Для будаўніцтва і аздаблення радавых палацаў сям'і прыцягвалі лепшых архітэктараў, скульптараў і мастакоў.
Спіс самых вядомых палацавых будынкаў складаецца з:
- Палац дожаў — Palazzo Ducale
- Ка д'Ора — Ca d’Oro
- Ка’ да Моста — Ca' da Mosto
- Ка’ Дарыа — Ca' Dario, Palazzo Dario
- Ка' Кантарыні-Фазан — Ca' Contarini-Fasan
- Ка' Мачэніга — Ca' Mocenigo
- Ка’ Пезара — Ca' Pesaro
- Ка' Рэцаніка — Ca' Rezzonico
- Ка' Фаскары — Ca' Foscari, Palazzo Foscari
- Палацца Бальбі — Palazzo Balbi
- Палацца Барбарыга — Palazzo Barbarigo
- Палацца Барбара — Palazzo Barbaro
- Палацца Баўэр — Palazzo Bauer
- Палацца Вендрамін Калерджы — Palazzo Vendramin Calergi
- Палацца Венір дэі Леоні — Palazzo Venier dei Leoni
- Палацца Грасі — Palazzo Grassi
- Палацца Грымані — Palazzo Grimani
- Палацца Дандала — Palazzo Dandolo
- Палацца Дальфін-Манін — Palazzo Dolfin-Manin
- Палацца дэі Камерлінгі — Palazzo dei Camerlinghi
- Палацца Кавалі — Palazzo Cavalli
- Палацца Кавалі-Франкеці — Palazzo Cavalli Franchetti
- Палацца Кантарыні дэль Бавола — Palazzo Contarini del Bovolo
- Палацца Корнер дэла Ка'Грандэ — Palazzo Corner della Ca’Grande
- Палацца Корнер Мачэніга, Сан-Пола — Palazzo Corner Mocenigo, Campo San Polo
- Палацца Корнер-Спінелі — Palazzo Corner-Spinelli
- Палацца Лабіа — Palazzo Labia
- Палацца Ларэдан, Сан-Марка — Pallazzo Loredan, San Marco
- Палацца Ларэдан, Дарсадура — Pallazzo Loredan, Dorsoduro
- Палацца Маразіні, Сан-Марка — Palazzo Morosini
- Палацца Мачэніга, Сан-Марка — Palazzo Mocenigo
- Палацца Пізані-Грыці — Palazzo Pisani Gritti
- Палацца Саранца — Palazzo Soranzo
- Палацца Т’епола — Palazzo Tiepolo
- Палацца Фарсеці
- Палацца Чэнтані — Palazzo Centani
- Палацца Чыні — Palazzo Cini
- Фандака дэі Тэдэскі — Fondaco dei Tedeschi
- Фандака дэі Туркі — Fondaco dei Turchi
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Палацы Венецыі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads