Спіс самых прадаваных камп’ютарных гульняў
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Гэта спіс відэагульняў, якія прадаліся найбольшай колькасцю адзінак па ўсім свеце. Самай прадаванай відэагульнёй на сённяшні дзень з’яўляецца «Minecraft», гульня-пясочніца , выпушчаная «Mojang Studios» у траўні 2009 года для ПК, мабільных і кансольных платформаў, была прададзеная тыражом больш 238 мільёнаў копій на ўсіх платформах. «Grand Theft Auto V» і «Tetris» ад EA — адзіныя іншыя вядомыя відэагульні, якія разышліся тыражом больш за 100 мільёнаў копій. Самай прадаванай гульнёй на адной платформе з’яўляецца «Wii Sports », з амаль 83 мільёнамі продажаў для кансолі «Wii ».
Сярод 50 самых прадаваных відэагульняў у гэтым спісе больш за палову былі распрацаваны або апублікаваны кампаніяй «Nintendo», уключаючы чатыры з першай дзясяткі; чатыры гульні «Nintendo» былі апублікаваны сумесна з іх даччынай кампаніяй «Pokémon Company». Іншыя выдаўцы, якія шматкроць ўвайшлі ў топ-50, уключаюць «Activision» і «Rockstar Games » з пяццю гульнямі кожны, «Electronic Arts» з трыма гульнямі і «Namco Bandai » з двума гульнямі. «Nintendo EAD » з’яўляецца распрацоўшчыкам з найбольшай колькасцю гульняў у топ-50, з трынаццаццю гульнямі ў спісе, за якім ідзе «Game Freak » з шасцю гульнямі «Pokémon ». Самая старая гульня ў топ-50 — «Pac-Man », выпушчаная ў траўні 1980 года, а самая апошняя — «Animal Crossing: New Horizons», выпушчаная ў сакавіку 2020 года.
Гульні, аб якіх паведамляецца па колькасці гульцоў, а не па афіцыйных дадзеных аб продажах, такім як зарэгістраваныя ўліковыя запісы, падпіскі або бясплатнае валоданне, замест гэтага ўключаюцца ў спіс самых папулярных відэагульняў па колькасці гульцоў.
Remove ads
Спіс
Remove ads
Заўвагі
- «Mario Kart 8» — 8,46 мільёнаў[7] і «Mario Kart 8 Deluxe» — 53,79 мільёнаў копій[8].
- «Super Mario Bros.» прадаўся тыражом больш за 50 мільёнаў копій па ўсім свеце да 1996 года[9], 660 тысяч копій былі прададзеныя пазней на Wii[10], версія «Super Mario Bros. Deluxe » была прададзена тыражом 5,07 мільёнаў копій на Game Boy Color , а порт на «Classic NES Series» прадаўся тыражом 2,27 мільёна копій на Game Boy Advance[11].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads