Тэтрыс
лагічная камп’ютарная гульня From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэтрыс (англ.: Tetris) — лагічная камп’ютарная гульня, створаная савецкім праграмістам Аляксеем Пажытнавым 6 чэрвеня 1984 года[2]. Ідэя гульні натхнёная гульней пентаміна.

У класічным «Тэтрысе» выкарыстоўваюцца фігуры, састаўленыя з чатырох квадратных сегментаў. Усяго магчыма сем варыянтаў: квадрат; прамавугольнік; літара «Т»; дзве літары «Г», правая і левая; дзве літары «Z», правая і левая.
Фігуры падаюць зверху да долу ў прастакутнай «шклянцы». На працягу падзення фігуры гулец можа перамяшчаць яе ўправа-ўлева, альбо паварочваць яе па гадзіннікавай стрэлцы ці супраць. Фігура спыняецца, калі дасягне дна калодзежа, альбо яе руху ўніз будзе перашкаджаць іншая фігура. Калі сегменты фігур цалкам запоўняць рад, ён «згарае», а на яго месца апускаюцца вышэйляжачыя рады. Мэта гульні: размяшчаючы фігуры найшчыльней, пратрымацца як мага болей часу. Гульня лічыцца скончанай, калі ў «шклянцы» не застанецца месца для чарговай фігуры.
Рэалізацыі «Тэтрыса» існуюць на болей за 200 платформаў. Створаныя варыянты з іншымі наборамі фігур. У некаторых рэалізацыях магчымы ўдзел некалькіх гульцоў.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads