Сталіца Эраўнд
спектакль From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Сталіца Эраўнд» — спектакль, пастаўлены ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі рэжысёрам Вольгай Саратокінай паводле п'есы Сяргея Гіргеля[1].
Remove ads
Гісторыя стварэння
«Сталіца Эраўнд» — рэжысёрскі дэбют Вольгі Саратокінай (псэўданімам на момант прэм'еры — Сара Токіна), яе дыпломная работа пад мастацкім кіраўніцтвам Валерія Даніловіча[2].
Першапачаткова п'еса, напісаная Сяргеем Гіргелем на рускай мове, не прызначалася для пастаноўкі ў Мінску і называлася «Масква радыяльная»; у 2006 годзе яна ўвайшла ў шорт-ліст міжнароднага конкурсу «Еўразія-2006». У маі таго ж году ў Цэнтры імя Меерхольда ў Маскве па п'есе быў пастаўлены спектакль «Масква кальцавая». У 2007 годзе Сяргей Гіргель перапрацаваў п'есу[3], і яна была пастаўлена ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі[4].
Remove ads
Сюжэт
Двое незнаёмыя паміж сабой мужчын вядуць размову ў пустым вагоне метро, які затрымаўся паміж станцыямі. Гэтая выпадковая сустрэча нечакана паварочвае на 180 градусаў усё тваё жыццё.
У спектаклі адбываюцца нечканыя павроты ад анекдоту — да песні, ад абсурду — да рамантыкі, і ад абыякавасці — да Любові[1].
Творчы склад
- Вольга Саратокіна — рэжысёр-пастаноўшчык
- Сяргей Гіргель — драматург
- Дзяніс Паршын — музыка і тэкст песень
- Цімур Каліноўскі — музычнае афармленне і аранжыроўка
- Алена Ігруша — мастак-сцэнограф
Дзеючыя асобы і выканаўцы
- Сухарэўскі — Дзяніс Паршын
- Кунцэвіч — Максім Паніматчанка
Зноскі
- Сталіца Эраўнд(недаступная спасылка). РТБД. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2015. Праверана 16 жніўня 2015.
- Тимофей Яровиков Ольга Соротккина «Я никого не боюсь»(руск.) // Вестник форума : газ.. — Могилёв: Международный молодёжный театральный форум, 22 марта 2006. — В. 7. — № 2. — С. 3.
- Алекс Стрэл. Маленькая прынцэса . Магілёўскі гарадскі інфармацыйна-даведкавы партал Mycity.by (25 сакавіка 2008). Праверана 16 жніўня 2015.
- Сяргей Гіргель(недаступная спасылка). Бібліятэка платформы перфарматыўных практык «Зерне» (23 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 26 красавіка 2015. Праверана 16 жніўня 2015.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads