Стаматалагічны факультэт ВДМУ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Стаматалагічны факультэт ВДМУ — структурнае падраздзяленне Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта.

Хуткія факты Стаматалагічны факультэт, Месцазнаходжанне ...

Апісанне

Стаматалагічны факультэт быў адкрыты 1 верасня 2001 года ў адпаведнасці з загадам Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь № 60 ад 15 сакавіка 2001 года. Галоўная задача факультэта — падрыхтоўка высокакваліфікаваных урачоў-стаматолагаў з глыбокімі тэарэтычнымі ведамі і неабходнымі практычнымі навыкамі.

Перадгісторыя развіцця стаматалагічнай адукацыі ў ВДМУ звязана з існаваннем трохгадовых курсаў па перакваліфікацыі зубных урачоў у стаматолагаў. Курсы праводзіліся на базе зубалячэбных кабінетаў лячэбна-прафілактычных устаноў і кафедры хвароб вуха, горла, носа і рота. Кіраваў курсамі прафесар Р. Х. Карпілаў. У 1937 годзе адбыўся першы і апошні выпуск 21 урача-стаматолага. У 1955 годзе ізноў набрана 100 студэнтаў на стаматалагічны факультэт, аднак ужо ў 1956 годзе ў сувязі з адсутнасцю матэрыяльна-тэхнічнай базы ён быў закрыты, а студэнты пераведзены на лячэбны факультэт.

1 верасня 2001 года пачалі навучанне 50 студэнтаў 1 курса стаматалагічнага факультэта. Шэсць студэнтаў былі прыняты на факультэт падрыхтоўкі замежных грамадзян па спецыяльнасці стаматалогія. У лютым 2006 года пачала працу клінічная база стаматалагічнага факультэта па адрасе пр-т Фрунзе, д. 26, корпус 4. Для арганізацыі вывучэння тэрапеўтычнай і хірургічнай стаматалогіі набыта і ўсталявана 8 стаматалагічных установак, лічбавая ўнутрыротавая відэакамера, а таксама вучэбная і медыцынская мэбля, абсталяванне для стэрылізацыі медыцынскіх прылад.

Remove ads

Кафедры

У структуры факультэта (загад рэктара ад 01.10.2020 № 246-уч) наступныя кафедры:

  • агульнай і артапедычнай стаматалогіі з курсам ФПК і ПК;
  • стаматалогіі дзіцячага ўзросту і артадантыі з курсам ФПК і ПК;
  • тэрапеўтычнай стаматалогіі з курсам ФПК і ПК;
  • сківічна-тварнай хірургіі і хірургічнай стаматалогіі з курсам ФПК і ПК.

Дэканы

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads