Стандарты NEM

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

NEM (ням.: Normen Europäischer Modellbahnen — Нормы еўрапейскіх мадэльных чыгунак) — серыя стандартаў для чыгуначных мадэляў, якая выпускаецца федэрацыяй чыгуначнага мадэлізму MOROP.

Стандарты распрацоўваюцца ў Тэхнічнай камісіі MOROP, тая частка іх, што датычыцца лічбавых сістэм кіравання мадэлямі (англ.: Digital Control Command, DCC), выпрацоўваецца супольна з амерыканскай федэрацыяй NMRA. Стандарты рэгламентуюць рад відавых, геаметрычных і электрычных параметраў чыгуначных мадэляў. Арыгінальныя стандарты публікуюцца на афіцыйных мовах MOROP, па-нямецку і па-французску. Пры выпуску атрымліваюць статус абавязковых норм (ням.: Verbindliche Norm), рэкамендацый (ням.: Empfehlung), дакументацый (ням.: Dokumentation).

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads