MOROP
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
MOROP (ням.: Verband der Modelleisenbahner und Eisenbahnfreunde Europas — Аб’яднанне чыгуначных мадэлістаў і сяброў чыгункі Еўропы[1]) — федэрацыйная арганізацыя, якая аб’ядноўвае нацыянальныя федэрацыі чыгуначнага мадэлізму і сяброў чыгункі ў Еўропе. Штаб-кватэра месціцца ў Берне (Швейцарыя); федэрацыя падпарадкоўваецца швейцарскім законам.
Федэрацыя была заснаваная ў 1954 у Генуі (Італія) з мэтай уніфікацыі памераў і правілаў у чыгуначным мадэлізме. Федэрацыйны прынцып уведзены ў 1958. Станам на 2025 год складаецца з 19 нацыянальных арганізацый з 16 краін і аб’ядноўвае больш за 30 тыс. удзельнікаў.[2] Афіцыйныя мовы — французская і нямецкая.
Федэрацыя выпускае серыю стандартаў NEM, у якой рэгламентуецца рад геаметрычных і электрычных параметраў чыгуначных мадэляў. Супольна з амерыканскай федэрацыяй NMRA выпускае серыю стандартаў на лічбавыя сістэмы кіравання чыгуначнымі мадэлямі (англ.: Digital Control Command, DCC).
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Пачаткова скарачэнне чыталася як Verband der Modelleisenbahner Europas — Аб’яднанне чыгуначных мадэлістаў Еўропы.
- Home - MOROP (англ.). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2025. Праверана 18 верасня 2025.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads