СтанкаГомель

From Wikipedia, the free encyclopedia

СтанкаГомель
Remove ads

ААТ «СтанкаГомель» (Гомельскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава; руск.: ОАО «СтанкоГомель», Гомельский станкостроительный завод имени С. М. Кирова) — беларускае станкабудаўнічае прадпрыемства, якое месціцца ў Гомелі.

Хуткія факты СтанкаГомель, Тып ...
Remove ads

Гісторыя

У 1885 годзе ў Гомелі быў створаны металаапрацоўчы завод. У 1920—1922 гадах — 3-і чыгуналіцейны і механічны завод, у 1923—1927 гадах — чыгуналіцейны і механічны завод «Пралетарый», з 1927 да 1935 ці 1938 года — чыгуналіцейны, механічны, арматурны і кацельны завод «Пралетарый», пазней — Гомельскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава[1][2]. З 2000 года — рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Гомельскі станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава»[1], пазней пераўтвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства «СтанкаГомель»[3].

У 1985 годзе завод вырабіў 2938 станкоў[4]. У 1993 годзе завод пачаў вытворчасць універсальных кансольна-фрэзерных станкоў па ліцензіі нямецкага завода «Heckert Chemnitzer Werkzeugmaschinen GmbH»[5].

Remove ads

Сучаснасць

Завод вырабляе кансольна-фрэзерныя, свярлільна-фрэзерна-растачныя і іншыя станкі, некаторыя тавары народнага спажывання[6][7]. У 2017 годзе завод вырабіў металарэзных станкоў на 10,76 млн руб., агульная выручка склала 12 млн руб., чысты прыбытак — 0,3 млн руб.[7] У 2017 годзе 57,7 % прадукцыі было рэалізавана ў Беларусі, 42,3 % экспартавалася ў Расію і іншыя краіны[7].

У 2000-я гады на заводзе працавалі 1400 чалавек, у 2015 годзе — 720, у 2016 годзе — 639, у 2017 годзе — 594[6][7].

У снежні 2017 года заводу адключылі ацяпленне з-за даўгоў[8]. У 2019 годзе мясцовыя жыхары скардзіліся на шкодныя выкіды з ліцейнай вытворчасці завод[9]. У 2015 годзе гарадскія ўлады абвясцілі пра вынас прадпрыемства на ўскраіну горада[10].

Remove ads

Міжнародныя санкцыі

«СтанкаГомель» знаходзіцца пад санкцыямі Украіны з мая 2023 года[11]. З красавіка 2024 года прадпрыемства знаходзіцца пад санкцыямі ЗША[12], са жніўня таго ж года – у санкцыйным спісе Вялікабрытаніі[13].

27 студзеня 2025 года Канада ўвяла санкцыі супраць завода і ягонага дырэктара[14] Анатоля Савянка «ў сувязі з працяглымі грубымі і сістэматычнымі парушэннямі правоў чалавека рэжымам Лукашэнкі ў Беларусі, а таксама яго падтрымкай парушэння Расіяй суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны»[15][16].

Зноскі

  1. Гомельский станкостроительный завод имени С. М. Кирова // Республика Беларусь: энциклопедия. — Т. 3: Герасименко — Картель. — Мн.: БелЭн, 2006. — С. 111.
  2. Старонка завода Архівавана 3 мая 2021. на сайце Мінпрама РБ
  3. На гомельском заводе в декабре работают без отопления: отключено за долги (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2021. Праверана 3 мая 2021.
  4. Яшчэ шэсць беларускіх кампаній трапілі пад санкцыі ЗША. Наша Ніва (16 красавіка 2024). Праверана 2 чэрвеня 2024.
  5. Backgrounder: Sanctions against individuals and entities in Belarus (англ.). Government of Canada (27 студзеня 2025).
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads