Інтэрнацыянальная вуліца (Гомель)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Інтэрнацыянальная вуліца (Гомель)map
Remove ads

Інтэрнацыянальная вуліца (был. Кавальская) — вуліца, размешчаная ў Цэнтральным раёне горада Гомеля. Названая ў 1920-я гады. Працягласць каля 1120 м, ад Праспекта Леніна да Кавальскага пуцеправода.

Хуткія факты Інтэрнацыянальнаявуліца Гомель, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Перасякае вуліцы

Гісторыя

Пачала забудоўвацца ў першай палове XIX стагоддзя цаглянымі і драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў на вуліцы знаходзіліся шматлікія майстэрні, гандлёвыя прадпрыемствы, заводы лакавы і чыгуналіцейны (цяпер станкабудаўнічы завод імя С. М. Кірава). Кавальская вуліца, на якой пражывала значная частка працоўных, была месцам збораў і сходак. У гады Вялікай Айчыннай вайны вуліца моцна разбураная. Сучасная забудова прадстаўленая дамамі (пераважна жылымі) рознай паверхавасці з убудаванымі на першых паверхах крамамі. На вуліцы размешчаны вытворчыя, і адміністрацыйныя карпусы швейнага ПА «Камінтэрн», хлебазавода № 1, завода вымяральных прыбораў (закрыты) і завода імя С. М. Кірава, сярэдняя школа № 19, інтэрнаты завода імя Кірава і дарожна-будаўнічага тэхнікума, лазня № 3, крамы.

Remove ads

Забудова

Thumb
Дом «для алімпійцаў»
  • вуглавы 12-14-ці павярховы жылы дом «для алімпійцаў» з убудавана-прыбудаванымі памяшканнямі (праектаванне і будаўніцтва ў 20042006; архітэктары У. Талочка, А. Талочка, Л. Краўчэня). Кампазіцыя пабудаваная на павышэнні паверхавасці да цэнтра, акцэнтавана ў праекце вежавым аб’ёмам з металічным шатровым завяршэннем. Фасады маюць пластычныя закругленыя абрысы з выкарыстаннем вуглавых эркераў, вырашаны спалучэннем белага, жоўтага і аранжавага колераў[1].

Зноскі

  1. Малков, И. Г. Гомель — древний и современный. Архитектура и ее создатели : [монография] / И. Г. Малков, И. И. Малков; М-во образования Респ. Беларусь, Белорус. гос. ун-т трансп. — Гомель : БелГУТ, 2014. — 70 с. — ISBN 978-985-554-155-5

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads