Артылія аднабокая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Артылія аднабокая, Рамішыя аднабокая, Рамішыя аднабочная, Сісінец[1], Станоўнік бабскі[2][3] (Orthilia secunda) — шматгадовая расліна падсямейства Грушанкавыя (Pyroloideae).
Remove ads
Батанічнае апісанне

Невялікая шматгадовая расліна з зімуючым лісцем падоўжана-ланцэтнай формы. Па краі лісце дробназубчастае, на кароткіх хвосціках. Кветкі зелянява-белыя, званочкавыя, у аднабаковым суквецці.
Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання
Цыркумбарэальны від. Расце ў халодным і ўмераным паясах Паўночнага паўшар’я, у лясной зоне. Сустракаецца ў хвойных, змешаных, часам і лісцяных лясах. Расліна мае патрэбу ў ахове.
Ахова ва Украіне
Занесена ў афіцыйныя пералікі рэгіянальна рэдкіх раслін Данецкай, Харкаўскай, Луганскай і Вінніцкай абласцей[4].
Зноскі
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 108. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Ramischia secunda (L.) Garcke
- Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
- share.pdfonline.com(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 кастрычніка 2013. Праверана 28 жніўня 2019.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads