Стансы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ста́нсы (італ.: stanza — пакой, памяшканне) — невялікі лірычны верш-медытацыя, напісаны чатырохрадкоўямі, кожнае з якіх мае сэнсавую і кампазіцыйна-сінтаксічную завершанасць, адасобленасць ад іншых. Стансы пісалі Байран («Стансы», «Стансы да Аўгусты»), А. Пушкін («Брожу ли я вдоль улиц шумных», «В надежде славы и добра») і некаторыя іншыя паэты XVIII—XIX стст. У беларускай паэзіі стансам можна лічыць верш М. Багдановіча «...Рушымся, брацця, хутчэй». Стансы сустракаюцца (праўда, вельмі рэдка) і ў некаторых сучасных беларускіх паэтаў (А. Звонака, С. Ліхадзіеўскага і інш.). У асобных еўрапейскіх літаратурах (англійскай, італьянскай і інш.) стансамі называюць звычайныя строфы.

Remove ads

Літаратура

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads