Вячаслаў Пятровіч Рагойша

беларускі філолаг, літаратуразнаўца (1942—2025) From Wikipedia, the free encyclopedia

Вячаслаў Пятровіч Рагойша
Remove ads

Вячасла́ў Пятро́віч Раго́йша (5 чэрвеня 1942(1942-06-05)[1], Ракаў, Вілейская вобласць7 лістапада 2025(2025-11-07)) — беларускі філолаг, літаратуразнаўца, доктар філалагічных навук (1993), прафесар. Купалазнаўца.

Хуткія факты Вячаслаў Пятровіч Рагойша, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 5 чэрвеня 1942 года ў Ракаве Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці (цяпер — Валожынскі раён Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. Бацька — Пётр Іосіфавіч (12.07.1914 — 23.10.1985), маці — Валянціна Антонаўна (30.11.1917 — 10.01.2003)[3]. У 1958 годзе скончыў Ракаўскую сярэднюю школу[4].

Паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (БДУ), спецыяльнасць «Беларуская мова і літаратура», скончыў у 1963 годзе. Застаўся на кафедры беларускай літаратуры. У 1963—1964 гадах і 1966—1967 гадах аспірант універсітэта, у 1965 годзе служыў у Савецкай Арміі[4].

З 1967 года выкладчык, старшы выкладчык, дацэнт кафедры беларускай літаратуры БДУ. Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1969 года. З 1988 года ў Інстытуце паліталогіі і сацыяльнага кіравання (дацэнт кафедры культуры).

Доктар філалагічных навук (1993). Прафесар. Загадчык кафедры тэорыі літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта з 1994 года. Сябра вучонай рады філалагічнага факультэта БДУ і вучонай рады Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францыска Скарыны пры міністэрстве адукацыі.

Старшыня Міжнароднага фонду Янкі Купалы (1996—2016). Арганізатар міжнароднай навуковай канферэнцыі «Ракаўскія чытанні» (з 1996 года).

Памёр 7 лістапада 2025 года[5], пахаваны на праваслаўных могілках у Ракаве.

Remove ads

Навуковая і літаратурная дзейнасць

Пачаў друкавацца з 1957 года. Першыя вершы і допісы былі апублікаваны ў радашковіцкай раённай газеце «Сцяг Ільіча». З 1961 года выступаў з артыкуламі і рэцэнзіямі ў рэспубліканскім друку[4].

Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Паэтыка Максіма Танка: Культура вобраза. Характар верша» (1967). Тэма доктарскай дысертацыі: «Беларуская паэзія XX стагоддзя ў кантэксце ўсходнеславянскіх літаратур: Тыпалогія, рэцэпцыя, мастацкі пераклад» (1993).

Аўтар больш за 2000 навуковых публікацый і даследаванняў па гісторыі і тэорыі беларускай літаратуры, беларуска-славянскіх літаратурных узаемасувязей, па вершазнаўстве, праблемах тэорыі і практыкі мастацкага перакладу, паэтыцы літаратурнага твора[6], з якіх амаль 300 — асноўныя навуковыя працы, у тым ліку 16 манаграфій[7].

Аўтар бібліяграфічнага даведніка «Працы кафедры беларускай літаратуры БДУ імя У. І. Леніна», «Паэтычнага слоўніка», манаграфіі «Паэтыка Максіма Танка», кніг «Пераклаў Якуб Колас...», «Карані дружбы: Беларуска-ўкраінскія літаратурныя ўзаемасувязі пачатку XX ст.» (разам з Таццянай Кабржыцкай), «І нясе яна дар...: Беларуская паэзія на рускай і ўкраінскай мовах», «Гутаркі пра верш: Метрыка. Рытміка. Фоніка», «Праблемы перакладу з блізкароднасных моў», «Кантакты: Літаратурна-крытычныя артыкулы, эсэ). Складальнік вучэбнага дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Беларуская літаратура XIX ст: Хрэстаматыя (з Сцяпанам Александровічам, Алегам Лойкам), кнігі «Янка Купала. «А хто там ідзе?»: На мовах свету» (з Я. Раманоўскай).

Выявіў і апублікаваў шэраг архіўных матэрыялаў, звязаных з жыццём і творчасцю Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча, Цёткі. Першым дасканала даследаваў рукапісы Янкі Купалы і знайшоў падчас гэтай працы дзясятак новых твораў беларускага класіка[8].

Даследаваў паэтыку верша, узаемасувязі беларускай літаратуры з літаратурамі іншых народаў, займаўся пытаннямі тэорыі літаратуры, гісторыі і тэорыі мастацкага перакладу. Перакладаў з украінскай, польскай, сербахарвацкай і іншых моў[4].

Выкарыстоўваў псеўданім В. Качановіч[4].

Remove ads

Навуковыя творы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads